кх
“Ліпавы” дагавор

Грамадзянін Расійскай Федэрацыі Халаддзін Ш. з’яўляўся дырэктарам ПСУП “Сельгас-Агародніна”, а значыць, выконваў арганізацыйна-распарадчыя і адміністрацыйна-гаспадарчыя абавязкі. Чатыры гады назад ад імя свайго прадпрыемства ён заключыў з ААТ “Шпіталі” дагавор куплі-продажу.
Згодна з дамоўленасцю “Шпіталі” адправілі “Сельгас-Агародніне” буйную рагатую жывёлу вагой 780 кілаграмаў, але аплаты ў 1509 рублёў за здадзеную прадукцыю не дачакаліся. Такім чынам, дагавор аказаўся “ліпавым”. Падман і злоўжыванне даверам службовых асоб Халаддзінам Ш. падпадаюць пад частку 2 артыкула 210 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. У адносінах да махляра ўзбуджана крымінальная справа.

Пошук Дамавіка і Вагонніка

Кажуць, у дзіцячым садзе-яслях № 3 завёўся Дамавік. Нядобры, займаецца крадзяжамі. У выхавальніцы групы “Сонейка” ўкраў кашалёк, у якім былі 100 долараў ЗША і 30 рублёў, тым самым нанёс жанчыне стратаў на суму 217 рублёў 30 капеек.
Калі ёсць Дамавік, дык чаму ж не быць Вагонніку. Маленечкі, настырны, ён шастае па цягніку, глядзіць, дзе што дрэнна ляжыць, каб падабраць і дзякуй не сказаць. Варта было правадніцы электрычкі Брэст – Баранавічы Вераніцы Я. на станцыі Жабінка пачаць абілечванне пасажыраў, як неўзабаве выявілася, што мабільны тэлефон “Самсунг Гэлаксі G5” коштам 451 рубель 99 капеек прапаў бясследна з кішэні курткі.
У абодвух выпадках узбуджаны справы па частцы 1 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Верыцца, што следчым удасца адшукаць таго, хто гатовы схавацца пад загадкавым імем “Дамавік”, даведацца, дзе ж той кашалёк з грашыма, а таксама, хто ж зараз звоніць па ўкрадзеным мабільным тэлефоне “Самсунг”.

І замок не перашкода

Нягледзячы на тое, што на дзвярах гаража ў Жабінцы па вуліцы Заводскай вісеў замок, гэта не cпыніла злодзея. Уладзімір Ч. забраўся ў гараж і вывеў адтуль веласіпед “Аист”, які належаў Юліі К., тым самым нанёс жанчыне стратаў амаль на 75 рублёў.
Не, далёка Уладзіміру праехацца не ўдалося: злачынцу выявілі. Ягоны крадзеж падпадае пад частку 1 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Наперадзе Уладзіміра Ч. чакае лава падсудных.

Не па-бацькоўску

10 лютага 2016 года суд Жабінкаўскага раёна абавязаў Івана С. выплачваць штомесячна Алене С. на ўтрыманне малагадовай дачкі Сафіі 25% з усіх відаў заробку. Як выявілася, запазычанасць па аліментах зараз складае значную суму.
Болей таго, Іван С. наўмысна ўхіляўся ад выплаты сродкаў на ўтрыманне непаўналетняй дачкі, не рэагаваў на папярэ-джанне судовага выканаўцы аб працаўладкаванні, а значыць, не прыняў належных мер для выканання сваіх штомесячных абавязацельстваў. А гэта і ёсць складаемыя дадзенай запазычанасці.
Гора-бацька панясе пакаранне паводле часткі 1 артыкула 174 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Сквапнае вока

Марыя П., як толькі зайшла ў кватэру па вуліцы Камсамольскай у Жабінцы, заўважыла на шалях вагаў, што стаялі на пісьмовым стале, дзесяцірублёвую купюру. Захацелася жанчыне прысвоіць сабе грошы. Яны, хоць і невялікія, але чужыя. А гэта ўжо крадзяжом завецца.
Варта было гаспадыні адвярнуцца, як дзясятка аказалася ў руках Марыі. А з ёй і ўсе непрыемнасці. Сабраны матэрыял па гэтай справе засведчыў, што адбылося злачынства, якое падпадае пад частку 2 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. А сораму колькі мела жанчына з-за нейкіх дзесяці рублёў!.. Хацелася б, каб гэтая публікацыя прымусіла задумацца тых, каму захочацца мець незароблены рубель.
Андрэй ЛАГОТА, начальнік Жабінкаўскага РАУС; Юрый ЮРКЕВІЧ, начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.