Удала выступілі ў Польшчы

пожарные

У горадзе Торунь (Рэспубліка Польшча) адбыўся міжнародны форум выратавальнікаў-пажарных – чэмпіянат Firefighter Combat Challenge, у якім прыняла ўдзел каманда Брэсцкага абласнога УМНС. Адбор кандыдатаў ад Берасцейшчыны адбываўся ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі. Варта адзначыць, што ў склад каманды трапілі і прадстаўнікі Жабінкаўскага РАНС: Ігар Антанюк і Дзмітрый Дульскі.
У цэлым у спаборніцтвах удзельнічала звыш 400 чалавек: выратавальнікі з Чэхіі, Даніі, Эстоніі, Францыі, Германіі, Нарвегіі, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Харватыі, Ірана, Новай Зеландыі, Польшчы, Партугаліі, Славакіі, Славеніі, Ямайкі.
У гэтым чэмпіянаце выратавальнікі павінны былі за кароткі час (ад 1,5 да 2 хвілін) паказаць свае фізічныя магчымасці і прафесійныя навыкі. Яны выконвалі элементы – перацягванне амуніцыі, перанос пацярпелага, удары кувалдай, спускі, пад’ёмы і г. д. Пры гэтым яны былі ў поўнай баявой экіпіроўцы з уключанымі дыхальнымі апаратамі.
У першы дзень спаборніцтваў у дысцыпліне “Тандэм” лепшы час сярод удзельнікаў каманды прадэманстравалі выратавальнік-пажарны Аляксей Казакевіч і камандзір аддзялення ПАВЧ № 1 Жабінкаўскага РАНС Ігар Антанюк. Агульны час склаў 1 хвіліну 33 секунды. Гэты вынік – рэкорд каманды.
У “Эстафеце” каманда ў складзе Ігара Антанюка, Сяргея Марчука, Дзмітрыя Дульскага, Юрыя Парфенюка і Аляксея Казакевіча паказала годны вынік –
1 хвіліну 21 секунду. Берасцейцы сталі 12-й камандай з 59, што дазволіла ім выйсці ў фінал.
У другі дзень чэмпіянату ў індывідуальных стартах каманда Брэстчыны таксама выступіла выдатна.
Мы ганарымся нашымі выратава-льнікамі і віншуем іх з годнымі вынікамі.
Ганна УСЦЬЯНЧЫК, спецыяліст групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Жабінкаўскага РАНС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.