Калі застала навальніца…

гроза

29 чэрвеня па Брэстчыне прайшоў навальнічны фронт з парывамі ветру да 25 м/с. Было зафіксавана адключэнне электразабеспячэння, падзенне дрэў на праезную частку дарог, дахі дамоў і гаспадарчых пабудоў.
Міністэрства надзвычайных сітуацый папярэджвае:
– пры набліжэнні навальніцы прыбярыце гаспадарчыя рэчы з двара і балконаў у дом (падвал);
– аўтамабіль пастаўце ў гараж, пры яго адсутнасці прыпаркуйце аўто ўдалечыні ад дрэў, а таксама слаба ўмацаваных канструкцый.
КАЛІ НАВАЛЬНІЦА ЗАСТАЛА ВАС НА ВУЛІЦЫ:
– абыходзьце хісткія будынкі і дамы з няўстойлівым дахам;
– пазбягайце вялікіх дрэў і разнастайных збудаванняў павышанай рызыкі (мастоў, эстакад, трубаправодаў, ліній электраперадачы, патэнцыйна небяспечных прамысловых аб’ектаў);
– не купайцеся;
– у лесе схавайцеся сярод нізкарослай расліннасці;
– не сядзіце каля вогнішчаў ці мангалаў;
– не хавайцеся пад дрэвамі (асабліва высокімі);
– калі вы едзеце на веласіпедзе або матацыкле, спыніцеся, пакіньце іх;
– не карыстайцеся мабільнымі тэлефонамі.
КАЛІ ВЫ Ў ПАМЯШКАННІ:
– зачыніце вокны і дымаходы, каб пазбегнуць скразняку, і не тапіце печ;
– адключыце ўсе электрапрыборы ад электрычнай сеткі.
Захоўвайце гэтыя правілы, беражыце сябе і сваіх блізкіх!
Жабінкаўскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.