Прадпрыемствы і арганізацыі раёна, уладальнікі жыллёвага фонду распачалі падрыхтоўку да асенне-зімовага сезону 2017-2018 гадоў. Уладальнікамі цеплакрыніц і цеплавых сетак праведзены першыя гідраўлічныя выпрабаванні ўнутры квартальных цеплавых сетак. У спажыўцоў цяпла на парадку дня прамыўка і гідраўлічныя выпрабаванні ўнутраных сістэм цеплазабеспячэння, планавыя рамонты цеплатэхнічнага абсталявання, паверка манометраў і цеплалічыльнікаў, сістэм рэгулявання спажывання цеплавой энергіі, забеспячэння надзейнасці электразабеспячэння.
Паводле дадзеных Жабінкаўскай раённай энергаінспекцыі філіяла “Энерганагляд”, актыўна праводзяць падрыхтоўку да зімы КУШВП ЖКГ “Жабінкаўская ЖКГ”, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі райвыканкама. Першым атрымаў пашпарт гатоўнасці да зімы склад медыцынскай маёмасці УАЗ “Брэсцкая абласная база захоўвання медыцынскай тэхнікі”.
У гэтым сезоне трэба абавязкова ўлічыць, што ў адпаведнасці з дзеючымі ТКП 388 “Правілы падрыхтоўкі і правядзення асенне-зімовага перыяду энергазабяспечваючымі арганізацыямі і спажыўцамі цеплавой энергіі” ўсе работы па падрыхтоўцы да зімы павінны быць завершаны да 20 верасня, а пашпарт гатоўнасці – зарэгістраваны да 1 кастрычніка.
Уладзімір ДАНІЛЮК, дзяржаўны інспектар па энергетычным наглядзе.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%