ДУ “Жабінкаўскі райЦГЭ” даводзіць да ведама насельніцтва, што паводле вынікаў лабараторных даследаванняў вады з ракі Мухавец (пляж санаторыя “Надзея”) і адкрытага вадаёма ў гарадскім парку (КУШВП ЖКГ “Жабінкаўская ЖКГ”) выяўлена, што яна не адпавядае санітарным нормам і правілам, зацверджаным пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь па мікрабіялагічных паказчыках.
У сувязі з гэтым уводзіцца часовае абмежаванне купання дзяцей на згаданых вадаёмах з 6 ліпеня г. г. да атрымання вынікаў паўторнага лабараторнага даследавання проб вады.
Надзея ШОСЦІК, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%