Паважаныя работнікі падатковых органаў!
Прыміце віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў падатковых органаў!
Сёння цяжка ўявіць развіццё Жабінкаўшчыны без зла-джанай штодзённай працы падаткавікоў. Вы пастаянна ўдасканальваеце ўзаемадзеянне з плацельшчыкамі, шырока выкарыстоўваеце сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі, новыя формы і метады работы. Упэўнены, што вашы прафесіяналізм, прынцыповасць, адданасць справе, кампетэнтнасць і надалей будуць садзейнічаць выкананню адказных задач.Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
Захоўваем традыцыі і адшукваем новыя падыходы
Спецыялісты Жабінкаўскай інспекцыі на працягу многіх гадоў працуюць стабільна і ўпэўнена. Яны пастаянна выконваюць асноўныя задачы, таму што ў нашым калектыве сабраліся сапраўдныя прафесіяналы. Са студзеня сёлетняга года фактычна працуе 11 чалавек, у рабоце якіх умела спалучаюцца вопыт работнікаў з багатым стажам і ініцыятыўнасць маладых супрацоўнікаў, удзельная вага якіх складае 20,2 %.
За паўгоддзе 2017-га ў кансалідаваны бюджэт раёна паступіла больш як 8,3 мільёна рублёў. У фарміраванні яго даходаў прынялі ўдзел 419 арганізацый, 441 індывідуальны прадпрымальнік і 12 тысяч фізічных асобаў па асноўных даходных крыніцах. Для дасягнення такіх вынікаў нашым супрацоўнікам давялося прыкласці нямала намаганняў, цярпення і прафесійных навыкаў. Трэба адзначыць, што акцэнт у працы робіцца на папераджальны характар, часцей выкарыстоўваюцца прафілактычныя меры: больш праводзім маніторынгаў дзейнасці суб’ектаў гаспадарання, аналізуюцца базы дадзеных, г. зн. увага надаецца камеральнаму кантролю. Паводле яго вынікаў у бюджэт паступіла 387,4 тыс. рублёў. Сёння 96,8 %
плацяжоў паступаюць у добраахвотным парадку. Гэта сведчыць аб павышэнні падатковай культуры плацельшчыкаў і аб узмацненні растлумачальна-папераджальнай работы падатковай інспекцыі.
Сёлета ў першым паўгоддзі праведзена 24 падатковыя праверкі, імі ахоплена 3,5 % арганізацый, 2,4 %
ІП, у 100 % з іх выяўлены парушэнні падатковага заканадаўства. Колькасць падатковых праверак да адпаведнага перыяду мінулага года скарацілася на 12. Паступленні ў бюджэт за кошт кантрольных мерапрыемстваў склалі 407 тысяч рублёў. У пастаянным полі зроку прадпрымальніцкая дзейнасць, дзе найбольшая верагоднасць ухілення ад падаткаў. Сёлета праведзена 10 рэйдавых праверак, з ценявога абароту канфіскавана тавараматэрыяльных каштоўнасцяў на 743,8 рубля.
Неацэнную дапамогу і падтрымку нам пастаянна аказвае выканаўчая ўлада, поспехам садзейнічаюць добрыя ўзаемаадносіны з аддзелам унутраных спраў райвыканкама, партнёрскія адносіны з плацельшчыкамі, абмен вопытам з калегамі з іншых раёнаў.
І ў заключэнне хачу павіншаваць усіх супрацоўнікаў падатковай інспекцыі і яе ветэранаў з прафесійным святам. Зычу ўсім здароўя, дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Дзякуй усім за нялёгкую працу, вельмі патрэбную для раёна і краіны.
Любоў ЯРМАШУК, начальнік ІМПЗ Рэспублікі Беларусь у Жабінкаўскім раёне.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%