новости

Зніжкі ў аптэках

З 1 па 31 ліпеня ва ўсіх аптэках сістэмы Брэсцкага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Фармацыя” праводзіцца акцыя “Летняя”, пад час якой прадугледжаны зніжкі з рознічнага кошту на пэўны пералік тавараў аптэчнага асартыменту сезоннага попыту (БАДы, сурвэткі вільготныя, падгузкі для дзяцей, касметычныя сонцаахоўныя сродкі і прэпараты пасля загару). Зніжкі распаўсюджваюцца на ўсіх пакупнікоў аптэкі. Памеры іх: 5 % – на першую ўпакоўку акцыйнага тавару; 10 % – на другую. Скідка на другую пакупку дзейнічае пры ўмове адначасовага набыцця дзвюх упаковак акцыйнага тавару ў адным чэку.
Больш падрабязную інфармацыю пра зніжкі з рознічнага кошту і сам акцыйны тавар можна атрымаць ва ўсіх аптэках сістэмы Брэсцкага РУП “Фармацыя”. Тэлефон для даведак 2-18-94.

24375

Гэта зусім не тэлефонны нумар. Менавіта столькі чалавек сёння жыве ў нашым раёне. З гэтай агульнай колькасці пераважае гарадское насельніцтва: 13299 жыхароў сёння ў Жабінцы (да слова, колькасць іх паменшылася за год на 54 чалавекі). Зараз на Брэстчыне налічваецца 21 горад. Жабінка сярод іх па колькасці жыхароў далёка не апошняя (меншыя за наш райцэнтр Косава, Мікашэвічы, Высокае, Ляхавічы, Давыд-Гарадок, Белаазёрск, Камянец, Маларыта і Столін). Як адзначыла начальнік аддзела статыстыкі Жабінкаўскага раёна Алена Асадчая, і ў горадзе, і сярод вяскоўцаў жанчын больш, чым мужчын. Калі прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва ў нас 12994, дык колькасць моцнага полу складае 11381 чалавек. У працоўным узросце 13071 жыхар Жабінкаўшчыны, з іх 7392 пражываюць у райцэнтры.

Пакаталіся на коніку

Ды не на жывым, а на тым, што ўпрыгожвае гарадскую плошчу райцэнтра. Хоць і металічны ён, але спіна не вытрымала вагі вершнікаў – пераламалася. Пакуль невядома, хто гэта зрабіў, але вельмі балюча, што такія выпадкі ў нас здараюцца. Бяздумны ўчынак прынёс клопаты тым людзям, хто стварае для жыхароў горада прыгажосць і ўтульнасць, робіць яго прывабным напярэдадні юбілею. Спадзяемся, віноўнікаў знойдуць, і яны адкажуць за свой непрыстойны ўчынак па ўсёй строгасці.

“Фарбы душы”

Пад такою назваю ў канцы чэрвеня ў Жабінкаўскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі прайшла выстава работ народнага ўмельца з вёскі Карды Генадзя Бжоскі і мастакоў-берасцейцаў Леаніда Салаўёва і Сяргея Казака. Яе змаглі ўбачыць не толькі жыхары Малых Сяхновічаў і раённага цэнтра, але і турысты з Польшчы.

***

2 ліпеня музейны занятак “Ведай свой край” для дзетак, якія адпачываюць у дзядуляў і бабуль летам у Малых Сяхновічах, правяла дырэктар раённага гісторыка-краязнаўчага музея Жанна Падрубная. У гэты ж дзень яго супрацоўнікі сумесна з метадыстамі Жабінкаўскай раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Леаніда Міхайлавіча Ярмашука і павіншавалі яго з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*