24 марта — Всемирный день борьбы с туберкулёзом

24 марта — Всемирный день борьбы с туберкулёзом

Туберкулёз (народная назва сухоты) — інфекцыйнае захворванне, небяспечнае для кожнага. Сёлета ў нашым раёне распачаты суцэльныя рэнтгенфлюараграфічныя абследаванні жыхароў з 17-гадовага ўзросту. Павінна быць ахоплена не менш чым 98% падлеглага насельніцтва.
Асноўную небяспеку для акаляючых уяўляюць асобы з не выяўленым туберкулёзам, якія не атрымліваюць лячэння. Яны распаўсюджваюць вакол сябе вялікую колькасць мікрабактэрый, асноўная частка якіх выдзяляецца пры кашлі, чханні і напаўняе прастору ў радыусе аднаго метра ад хворага. Пры кароткатэрміновым няблізкім кантакце з хворым на туберкулёз пагроза невысокая. Скураныя покрывы, слізістыя абалонкі дыхальных шляхоў і кішэчніка непранікальныя для мікраарганізмаў. Вялікае значэнне мае стан імуннай сістэмы арганізма, якая залежыць ад многіх фактараў: узросту, спадарожных захворванняў, харчавання, умоваў працы. На стан імуннай сістэмы адмоўна ўплываюць стрэсавыя сітуацыі і дэпрэсіі, якія спрыяюць развіццю захворвання. Зніжаюць устойлівасць арганізма да туберкулёзнай інфекцыі шкодныя звычкі — курэнне і злоўжыванне алкаголем.
Аснову прафілактыкі туберкулёзу сярод насельніцтва складаюць захады, накіраваныя на павышэнне ахоўнай сілы арганізма: правільны рэжым працы, рацыянальнае і своечасовае харчаванне, адмаўленне ад тытуню і злоўжывання спіртнымі напоямі, загартоўванне, заняткі фізкультурай, здаровы лад жыцця. Неабходна захоўваць правілы асабістай гігіены, рэгулярна праводзіць вільготную ўборку і праветрыванне жылых памяшканняў, часцей бываць на свежым паветры — мікрабактэрыі гінуць пры ўздзеянні прамога сонечнага святла.
Асноўным метадам ранняй дыягностыкі туберкулёзу ў дарослых з’яўляюцца флюараграфічны агляд органаў грудной клеткі (летась такім метадам было выяўлена ў нас 75% хворых), сярод дзяцей і падлеткаў — туберкуліндыягностыка.
У 2010 годзе захворванні ў раёне зменшыліся на 20%, аднак у разліку на 10 тысяч жыхароў яны вышэй абласнога паказчыка — 41,5.
Л.ДЗЯРАЧЫЦ, урач-фтызіятр цэнтральнай раённай бальніцы.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top