Снова про песчаные карьеры

Снова про песчаные карьеры

Вельмі засмуціўся, прачытаўшыя ў №20 за г.г.адказ, падрыхтаваны супрацоўнікамі аддзела архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі і падпісаны намеснікам старшыні райвыканкама А.В.Шалтанюком на мой артыкул “Пясок не залаты. Бяры дзе хочацца?” (“Сельская праўда” №16 за 2011-ы г.). І было ад чаго засмуціцца. З адказу напрошваецца выснова, што службовыя асобы прапаноўваюць да 1 чэрвеня альбо “замарозіць” будаўніцтва жылля і вытворчых аб’ектаў з-за адсутнасці неабходных дазваляльных дакументаў на здабычу будаўнічага пяску, альбо па-ранейшаму красці пясок, чынячы шкоду прыродзе і не несучы за гэта адказнасці. Акрамя таго, нам нічога не сказалі, ці прыняты канкрэтныя кіраўнічыя рашэнні, на аснове якіх у самыя сціслыя тэрміны трэба правесці рэкультывацыю ўсіх незаконных і законных раскопванняў зямель сельскай і лясной гаспадаркі ды надалей здабываць пясок толькі законна і толькі ашчадным спосабам.
Здзіўляе тое, што Дэпартамент геалогіі нашага міністэрства ўпамянуты як перашкода на шляху атрымання неабходных папераў. Да ведама адказных асобаў і грамадзян даводжу, што для працэдуры, якую выконвае з гэтай нагоды Дэпартамент, заканадаўча адводзіцца толькі 15 дзён. І гэта мізэрны тэрмін у параўнанні з перыядам, на працягу якога будаўнічыя арганізацыі быццам бы заклапочаны атрыманнем дазволу на пясок.
25 сакавіка гэтае даўняе, набалелае пытанне будзе разглядацца на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, на якім я буду прасіць у членаў выканкама і яго старшыні аб’явіць вымову А.В.Шалтанюку за невыкананне даручэнняў у выпраўленні становішча са здабываннем пяску і ў прывядзенні вырабленых кар’ераў у належны стан у іншыя, значна меншыя тэрміны.
С.ШТЫК, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top