Як спагнаць аліменты

i (3)

Аліменты – аднаразовая ці перыядычная выплата грашовых сродкаў (перадача маёмасці) асобе, якая мае права на матэрыяльную дапамогу ад іншай. Як правіла, атрымальнікам і плацельшчыкам аліментаў з’яўляюцца фізічныя асобы.
Першай умовай, якая дае права на атрыманне аліментаў, з’яўляецца факт сямейнай ці роднаснай сувязі паміж тым, хто прэтэндуе на атрыманне іх, і тым, ад каго іх патрабуюць. Другой – няздольнасць атрымальніка выплаты самастойна матэрыяльна забяспечваць сябе. Трэцяй – спыненне вядзення агульнай гаспадаркі.
Права на атрыманне аліментаў маюць непаўнагадовыя і непрацаздольныя паўнагадовыя дзеці ад бацькоў; былая жонка ад былога мужа на працягу тэрміну цяжарнасці, калі яна наступіла да скасавання шлюбу; былая жонка (муж) занятая доглядам агульнага дзіцяці да трох гадоў ці дзіцем-інвалідам да 18-ці ці паўнагадовым непрацаздольным дзіцем; у некаторых выпадках, паводле рашэння суда, адзін з былых супругаў, які стаў непрацаздольным, і яму патрэбная матэрыяльная дапамога ад другога чалавека; непрацаздольныя бацькі, якім патрэбная матэрыяльная дапамога ад працаздольных дзяцей.
Як налічваюцца аліменты?
З моманту падачы заявы ў суд многія людзі памылкова лічаць, што аліменты паступяць да іх з моманту судовага пасяджэння, на якім будзе вынесена рашэнне. Яны спаганяюцца за мінулы час, але не больш чым за тры апошнія гады, і толькі калі судом бу-дзе ўстаноўлена, што да звароту істца ў суд прымаліся неабходныя спробы да атрымання грашовых сродкаў на выхаванне дзіцяці.
Выплата аліментаў адбываецца да 18 гадоў ці да прыняцця эмансіпацыі. У дадзеным выпадку гэта не мае значэння, вучыцца дзіця ці працуе, нават калі яно студэнт платнага аддзялення ВНУ.
Які памер аліментаў?
Калі памер аліментаў не вызначаны Шлюбным дагаворам, то паводле арт. 92 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і яны такія: на адно дзіця 25 %, на двух – 33 %, на трох і больш – 50 %
заробку ці іншага даходу бацькоў у месяц. Пры гэтым для працаздольных бацькоў мінімальны памер аліментаў у месяц складае: не менш як 50 % на адно дзіця, 75 % – на двух і 100 % – на трох і больш дзяцей ад бюджэту пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва. Памер іх можа быць зменшаны судом, калі ў бацькі, абавязанага плаціць аліменты, ёсць іншыя непаўнагадовыя дзеці, якія пры спагнанні выплаты, вызначанай гэтым артыкулам, аказаліся б менш забяспечанымі матэрыяльна, чым дзеці, якія атрымліваюць аліменты, а таксама ў выпадках, калі бацька, з якога спаганяюцца яны, з’яўляецца інвалідам першай ці другой груп. У выключных выпадках суд можа вызваліць бацьку, які з’яўляецца інвалідам першай ці другой груп ад выплаты аліментаў, а таксама зменшыць мінімальны памер іх.
З якіх даходаў аліменты не ўтрымліваюцца?
У Беларусі заканадаўствам дакладна вызначаны даходы, з якіх аліменты не ўтрымліваюцца. Гэта: выхадная дапамога, якая выплачваецца пры звальненні (за выключэннем дапамогі, памер якой перавышае сярэднемесячны заробак плацельшчыка аліментаў); кампенсацыі за нявыкарыстаны адпачынак, што выплачваюцца пры звальненні (за выключэннем кампенсацый некалькі нявыкарыстаных водпускаў у выпадку іх аб’яднання за некалькі гадоў); кампенсацыйныя выплаты ў сувязі са службовай камандзіроўкай, пераводам, прыёмам ці накіраваннем на працу ў іншую мясцовасць, з амартызацыяй інструмента, які належыць работніку, іншыя кампенсацыі, прадугледжаныя заканадаўствам аб працы; аднаразовыя прэміі, што выдаюцца не з фонду заработнай платы; дзяржаўныя дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей за выключэннем выпадкаў, устаноўленых заканадаўствам; дапамогі на пахаванне і інш.
Па пытаннях, якія ў вас узнікаюць з выплатай аліментаў, можаце звяртацца ў пракуратуру раёна і ў іншыя судовыя інстанцыі.
Алена СІДАРУК,  намеснік пракурора раёна.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.