Наперадзе – камбікормаўцы

_DSC1714 _DSC1769 _DSC1815 IMG_2939 IMG_3020 IMG_3034

Святлана БЯЛЯК.
Фота аўтара.

У мінулую суботу ў ФАУ “СК “Бадзёрасць” было шматлюдна: тут праводзілася VIII раённая галіновая спартакіяда работнікаў АПК. На гэты раз за званне пераможцы спаборнічалі дзевяць каманд.
Адкрыў яе першы намеснік начальніка ўпраўлення сельгасхарчавання Жабінкаўскага райвыканкама Іван Міцкевіч. Ён пажадаў удзельнікам ба-дзёрага настрою, праявіць сябе ва ўсіх відах спорту.
Ад Брэсцкага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК выступіў начальнік аддзела сацыяльна-эканамічнай работы Аляксандр Бараноўскі, а ад Жабінкаўскага райкама прафсаюза работнікаў АПК – Наталля Карпук. Яна выказала шчырую ўдзячнасць кіраўнікам прадпрыемстваў і сельгасарганізацый, якія ўласным прыкладам імкнуцца не толькі да працоўных перамог, але і спартыўных.
Удзельнікам былі ўручаны духмяныя караваі, а ўзорны ансамбль “Каруначкі” падарыў танец.
Затым усе разышліся па спартыўных залах “Бадзёрасці”. Самымі трапнымі ў дартсе ў асабістым заліку сталі Віктар Максімук (“Хмелева”), Дзмітрый Ткачук (цукровы завод), Ганна Плытнік (ААТ “Жабінкаўскі”), Міраслава Зэлька (камбікормавы завод).
У шашках найбольшую колькасць ачкоў набралі Віктар Калішук і Алена Сянішына (цукровы завод), Дзмітрый Гордзін (“Арэпічы”), Уладзімір Саванюк і Людміла Мацюхевіч (камбікормавы завод) , Наталля Іванюк (“Ракітніца”). У настольным тэнісе перамаглі Андрэй Лыбко і Святлана Іванюковіч з камбікормавага, Сцяпан Кавальчук і Вольга Гардзейчык з цукровага завода.
Відовішчна праходзілі спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. Тут у лідарах Віктар Якубук і Святлана Шматко з камбікормавага, Валерый Марыніч з цукровага завода і Людміла Лясная з “Рагазнянскага”. Найлепшым у стральбе з пнеўматычнага пісталета быў генеральны дырэктар цукровага завода Віктар Міронаў. Акрамя яго, актыўны ўдзел у спартакіядзе прынялі кіраўнікі арганізацый Барыс Парафянюк, Павел Шыдловіч, Рыгор Панасюк, Мікалай Кавальчык, Віктар Марковіч, Аляксандр Тарасевіч.
У трэнажорнай зале праходзілі спаборніцтвы па шматбор’і. Бясспрэчны лідар – Таццяна Прыхожка з “Ракітніцы”. Яна сярод жанчын далей за ўсіх скокнула ў даўжыню з месца (ажно на 200 см!) і найбольш падняла тулава (50 разоў). Сярод мужчын найлепшымі ў скачках былі Андрэй Бяльчук (“Маціевічы”), Яўген Царук (цукровы завод) і Віктар Майшук з “Жабінкаўскага”. 18 разоў падцягнуліся на перакладзіне Максім Хомік з “Хмелева” і Антон Хвядыніч з “Ракітніцы”.
У футбольных баталіях перамогу святкавала каманда цукровага завода, а ў валейболе ў лідарах аказаліся прадстаўнікі з ААТ “Ракітніца”.
Вельмі эмацыянальна праходзіла эстафета па плаванні. Адразу было бачна, хто ў басейн ходзіць рэгулярна, а хто – “за кампанію”. Каманда камбікормавага завода стала пераможцай, на 0,18 сек. абагнала плыўцоў “Рагазнянскага”.
Заключным этапам спартакіяды было перацягванне каната. Цукравары літаральна вырвалі з рук перамогу ў камбікормаўцаў.
Нарэшце – доўгачаканы момант аб’яўлення пераможцы. Па колькасці набраных балаў трэцяе агульнакаманднае месца ў спартсменаў з ААТ “Ракітніца”, другое – у цукровага, а ганаровае першае (дарэчы, другі год запар!) – у спартсменаў з камбікормавага завода.
Усе пераможцы: сярод каманд і ў асабістым заліку ў розных відах спорту атрымалі дыпломы і грашовыя ўзнагароджванні ад райкама прафсаюза работнікаў АПК. Віншаваў пераможцаў і ўручаў заслужаныя ўзнагароды старшыня Жабінкаўскага райвыканкама Дзмітрый Гарадзецкі. Аляксандр Апекуноў ад райкама ГА “Белая Русь” уручыў прыз “За волю да перамогі” камандзе ААТ “Арэпічы”, а суцяшальны прыз з рук Ніны Калыбскай дастаўся камандзе ААТ “Шпіталі” ад раённага аб’яднання прафсаюзаў.
Спартакіяда, якая доўжылася амаль увесь суботні дзень, завяршылася. Аб самых вясёлых, яскравых момантах будуць нагадваць дыпломы і прыгожы кубак.
На здымках: моманты восьмай раённай галіновай спартакіды работнікаў АПК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.