“Памяць нашу не сцерці гадамі”

IMG_4387

Святлана БЯЛЯК.
Фота Таццяны ПЛАВУХ.
У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны ля помніка загінулым воінам і партызанам у Жабінцы адбыўся мітынг. Ля сімвалічнага вечнага агню сабраліся кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў, прадпрыемстваў, устаноў Жабінкаўшчыны, моладзь. Яны ўсклалі вянкі да помніка і пад гукі метранома хвілінай маўчання ўшанавалі памяць усіх тых, хто не вярнуўся з франтоў самай жорсткай вайны.
22 чэрвеня 1941 года… Гэта жудасная дата ў гісторыі чалавецтва. Цяпер – дзень памяці і смутку для тых, хто выжыў, і тых, хто перажыў трагічныя дні вайны, для дзяцей, унукаў і праўнукаў мільёнаў салдат, што аддалі свае жыцці за мір.
У першыя дні вайны на Жабінкаўшчыне разгарнуліся жорсткія баі, пачалася барацьба з акупантамі. У Старасельскім лесе быў арганізаваны адзін з першых у Беларусі партызанскі атрад. На франтах Вялікай Айчыннай вайны змагалася звыш 2000 нашых землякоў і кожны чацвёрты з іх аддаў сваё жыццё за свабоду і незалежнасць Радзімы. Тры цяжкія гады жыхары раёна знаходзіліся пад фашысцкім прыгнётам. Нямецкія акупанты знішчылі каля дзвюх тысяч мірных жыхароў, каля паўтысячы выгналі ў Германію на прымусовыя работы. Наша вёска IMG_4405Драмлёва – сястра Хатыні, якая так і не адрадзілася з попелу.
Нягледзячы на ўсе складанасці і пакуты, што выпалі на долю старэйшага пакалення, Беларусь выстаяла!, дзякуючы мужнасці, адзінству і ўпэўненасці ў Перамозе.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.