Збор клубніц у разгары

IMG_3108Святлана БЯЛЯК.
Фота аўтара.

Вёска Рачкі – клубнічны рай. Тут на палях фермерскай і падсобнай гаспадарак вырошчваюцца чырвонабокія клубніцы.
Уладзімір Шыкута летась пад гэтую водарную культуру адвёў 3,5 гектара. Усе клопаты аб клубнічным полі даверыў сыну Пятру.
Молада, ды не зелена – ужо сёлета на кусціках зачырванелі сакавітыя ягады.
– Спыніў свой выбар на клубніцах гатунку “Ханоя” – і не памыліўся, – кажа Пётр Шыкута. – Выраслі яны даволі буйныя, салодкія, хаця гарачых дзён у чэрвені выдалася не так і многа. Штодня збіраем да 1-1,5 тоны трускавак. З пачатку ягаднага “сезона” сабралі звыш 7 тон іх. Рэалізоўваем сабраны ўраджай ў гандлёвых кропках Жабінкі, Брэста і Мінска.
На здымку: збіраюць клубніцы Тамара Максімаўна Сінкевіч, яе ўнучка Таццяна
і Леанід Віктаравіч Ячнік.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.