Першыя “птушаняты” “сталі на крыло”

IMG_1191

Наталля ВАЛОШКА.
Фота аўтара.

Хвалююча і ўрачыста прайшло свята апошняга школьнага званка і выпускны вечар (як кажуць, два ў адным) у цэнтры карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі Жабінкаўскага раёна. Сёлета яно было адметным тым, што Цэнтр “выпускаў на крыло” сваіх першых выпускнікоў – Максіма Ганчарука, Яну Быстрову і Марыю Прыхожка. У зале ЦКРНіР сабраліся яго выхаванцы, іх бацькі, настаўнікі і сябры.
Дырэктар цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі Кацярына Лугаўская падвяла вынікі навучальнага года і з хваляваннем у голасе пажадала выпускнікам шчаслівай дарогі ў самастойнае дарослае жыццё.
– Незаўважна прамільгнулі дзевяць гадоў навучання, – сказала Кацярына Сяргееўна. – Упэўнена, яны былі цікавымі і IMG_1188незабыўнымі для вас. І мы вас таксама не забудзем: вамі немагчыма не захапляцца і не ганарыцца, вас немагчыма не любіць.
Дырэктар падзякавала педагогам установы, татам і мамам выхаванцаў і ўручыла Лісты падзякі бацькам выпускнікоў, а таксама пасведчанні аб спецыяльнай адукацыі ім самім.
Першыя крокі на дарозе ведаў Максім Ганчарук, Яна Быстрова і Марыя Прыхожка рабілі з дапамогай першай настаўніцы – Наталлі Уваравай. Наталля Пятроўна з цеплынёй і мацярынскай пяшчотай павіншавала сваіх дарослых “птушанят” са святам апошняга званка і пажадала ім верыць у сяброўства, не сумнявацца ў сваіх сілах, быць карыснымі і патрэбнымі, ажыццяўляць запаветныя мары, смялей ісці ў дарослае жыццё і знайсці ў ім сваё месца.
Як вядома, апора і дапамога дзецям, абарона іх ад усіх нягод – гэта бацькі. Словы на дарогу выпускнікам сказала матуля Максіма Ларыса Ганчарук. Асаблівую па-дзяку за цярпенне, падтрымку і разуменне яна выказала ўсім супрацоўнікам Цэнтра, якія былі побач з дзецьмі на працягу дзевяці навучальных гадоў.
Хлопчыкі і дзяўчынкі з дапамогай мастацкіх нумароў прадэманстравалі, якія яны таленавітыя і як добра, весела і дружна ім жывецца ў Цэнтры. А самыя яркія моманты з навучэнцкага жыцця адлюстравала відэапрэзентацыя.
На заканчэнне святочнага сумна-радаснага мерапрыемства выпускнікі станцавалі вальс з бацькамі, выпусцілі ў неба паветраныя шарыкі і сфатаграфаваліся на памяць.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.