Світанак дарослага жыцця

Світанак дарослага жыцця

_DSC1293

Святлана БЯЛЯК.
Фота аўтара і Таццяны ПЛАВУХ.
Здаецца, яшчэ толькі ўчора для іх звінеў першы званок, а сёння яны, ужо дарослыя, назаўсёды пакідаюць школьныя сцены. У іх пачынаецца самастойнае, дарослае, поўнае новых перажыванняў і падзей, жыццё. Засталіся за плячамі доўгія гады вучобы.
І вось надышоў дзень выпускнога балю, яго чакалі ўсе. Настаўнікі расстаюцца з вучнямі, адчуваюць сум і адначасова гонар за кожнага з іх. Бацькі, якія на працягу 11 гадоў радаваліся поспехам сваіх дзяцей, IMG_2326падтрымлівалі іх у пачынаннях, няўдачах і нямала зрабілі, каб вечар стаў па-сапраўднаму святочным і чароўным. Асабліва важны ён для саміх школьнікаў. Выпускны вечар – гэта як скрыжаванне, месца сустрэчы, адкуль пачынаецца новы адлік дзён самастойнага, дарослага жыцця.
Сёлета на Жабінкаўшчыне новы этап сваёй біяграфіі пачнуць 214 выпускнікоў 11-ых класаў. Ім пад час святочных выпускных баляў былі ўручаны доўгачаканыя атэстаты аб атрыманні сярэдняй адукацыі.
Многім вучням і настаўнікам ёсць чым ганарыцца: 11 выпускнікоў скончылі курс агульнаадукацыйнай школы з залатым медалём.
Лідары па колькасці выпускнікоў – ліцэй – (62), першая школа (42) і трэцяя (36), а найменш – усяго 2 – у Старасельскай. Яны шмат гадоў былі адной дружнай сям’ёй. Выпускны школьны баль сабраў іх, юнакоў і дзяўчат, і кружыў у развітальным вальсе да світанку…
Цяпер перад імі, былымі вучнямі, адкрыты сотні дарог у дарослае жыццё. Няхай яны зробяць правільны выбар. Няхай веды і ўменні, атрыманыя ў школе, стануць трывалым падмуркам для дасягнення адкрыццяў, а людзі, якія былі з імі ўсе гэтыя гады, надоўга застануцца ў сэрцы кожнага выпускніка!
На здымаках: выпускнікі другой гарадской школы; атрымліваюць атэстаты адзінаццацікласнікі СШ№3.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top