Быць выхавальнікам няпроста

IMG_0954

Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК.
Фота аўтара.

Упершыню ў раёне адбылася прэзентацыя вопыту эфектыўнай педагагічнай практыкі выхавальнікаў груп падоўжанага дня, якая мела назву “Пошук, укараненне, вопыт”. Яе ініцыятарам выступіла метадыст вышэйшай катэгорыі вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, кандыдат псіхалагічных навук Кацярына Мікалаеўна Сіда. Вітаючы ўдзельнікаў мерапрыемства і прысутных, яна заўважыла, што выхавальнікі груп падоўжанага дня навучальных устаноў Жабінкаўшчыны – асобы творчыя, сапраўдныя прафесіяналы, кампетэнтныя спецыялісты. У большасці з іх склаўся свой стыль, свая тэхналогія ўзаемадзеяння і зносінаў з навучэнцамі, ім ёсць чым падзяліцца ў стварэнні ўласнага педагагічнага вопыту. Падрыхтоўка да абмену напрацоўкамі ў выглядзе прэзентацый, адзначыла Кацярына Мікалаеўна, садзейнічала развіццю творчага патэнцыялу выхавальнікаў груп падоўжанага дня, стымулявала іх прафесійны рост, выявіла і распаўсюдзіла лепшы IMG_0978вопыт работы ў галіне выхавання.
У пяці школах раёна працуюць 18 груп падоўжанага дня для 515 навучэнцаў (а гэта 41 % ад агульнай колькасці вучняў пачатковых класаў). Выхаваннем і навучаннем дзетак у іх займаюцца 20 выхавальнікаў. На жаль, толькі пяцёра з іх пагадзіліся падзяліцца сваім шматгадовым вопытам педагагічнай практыкі з дапамогай прэзентацый.
Першую гарадскую адзінаццацігодку прадставілі адразу два выхавальнікі: Настасся Сяргееўна Ізотава, якая працуе на гэтай без перабольшвання адказнай пасадзе 9 гадоў, і Ірына Пятроўна Пабядзінская (стаж работы яе складае 29 гадоў).
Настасся Сяргееўна падрыхтавала прэзентацыю, якая яскрава прадэманстравала, як выхавальнік фарміруе ў вучняў-пачаткоўцаў навыкі бяспечных паводзін праз азнаямленне з правіламі дарожнага руху. З яркай і цікавай прэзентацыі вынікала, што бяспека жыццядзейнасці – адзін з асноўных накірункаў ідэалагічнай і выхаваўчай работы з навучэнцамі.
Ірына Пятроўна ў сваю чаргу расказала пра тое, як развівае творчыя здольнасці дзяцей, раскрываючы непаўторнасць і індывідуальнасць кожнага дзіцяці.
Выхавальнік трэцяй гарадской школы Наталля Васільеўна Дуброўка працуе на групе падоўжанага дня 15 гадоў. Яна падзялілася вопытам па фарміраванні грамадзянска-патрыятычнага выхавання малодшых школьнікаў. Сваё выступленне Наталля Васільеўна дапаўняла не толькі прэзентацыяй, але і дэманстрацыяй плакатаў і вырабаў навучэнцаў на патрыятычную тэматыку. З паведамлення вынікала, што работа ў гэтым накірунку праводзіцца даволі сур’ёзная.
Многія настаўнікі пачатковых класаў скардзяцца, што іх вучні не любяць чытаць і ім даводзіцца праводзіць разнастайныя мерапрыемствы для развіцця цікавасці да чытання ў вучняў пачатковай школы. Вынікі маніторынгавага даследавання, праведзенага Нацыянальным інстытутам адукацыі ў 2014/2015 навучальным годзе, дазваляюць гаварыць аб тым, што больш за палову вучняў не валодаюць чытаннем на належным узроўні.
Таму Дзіна Рыгораўна Амельянчук, выхавальнік сярэдняй школы № 2, тэмай свайго вопыту абрала “Развіццё чытацкай цікавасці ў дзяцей малодшага школьнага ўзросту ў рамках дзейнасці групы падоўжанага дня”. Дзіна Рыгораўна падзялілася цікавымі напрацоўкамі, яе выступленне суправаджалася яркімі прыкладамі і фотаздымкамі мерапрыемстваў, накіраваных на заахвочванне да чытання кніг.
Сваім 31-гадовым вопытам захавання і ўмацавання здароўя навучэнцаў, фарміравання ў іх здаровага ладу жыцця падзялілася выхавальнік Ленінскай сярэдняй школы Святлана Георгіеўна Здзярук.
Кампетэнтнае журы, у склад якога акрамя Кацярыны Мікалаеўны Сіда ўваходзілі Галіна Іванаўна Іванова і Алена Мікалаеўна Філіповіч, вызначыла лепшых выхавальнікаў раёна. Пры ацэнцы іх вопыту звярталася ўвага на актуальнасць тэмы, узгодненасць яе з задачамі, значнасць вядучай ідэі, а таксама на творчы характар работы. Першае месца было прысуджана Наталлі Васільеўне Дуброўка, другое – Настассі Сяргееўне Ізотавай. Мерапрыемства атрымалася цікавым, змястоўным і падказала адрасы, куды можна звярнуцца па дапамогу ў вырашэнні выхаваўчых праблем па розных накірунках.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.