Прошла отчетно-выборная конференция ветеранов-педагогов

Прошла отчетно-выборная конференция ветеранов-педагогов

Ветэранская арганізацыя педагогаў Жабінкаўшчыны ў сваіх шэрагах аб’ядноўвае 307 сяброў. Нядаўна тут адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя. Аб рабоце за справаздачны перыяд з 2006 да 2011 года гаварыла старшыня савета ветэранаў аддзела адукацыі райвыканкама В.П.Мандрэнка. Яна адзначыла, што каардынатарам і арганізатарам добрых спраў, якія праводзіліся ў асяродку ветэранаў з’яўляецца савет, у складзе якога 9 чалавек. Штогод сумесна з пярвічнымі прафсаюзнымі арганізацыямі ўстаноў адукацыі абнаўляецца банк дадзеных аб ветэранах паводле розных крытэрыяў: работнікі, якія ўнеслі асаблівы ўклад у развіццё адукацыі Жабінкаўшчыны; адзінокія пенсіянеры і тыя, хто адзінока жыве; людзі шаноўнага ўзросту, якія знаходзяцца ў складаным матэрыяльным становішчы; пенсіянеры-юбіляры.
У справаздачы адзначалася, што ў практыку работы пярвічных прафсаюзных арганізацый увайшло аказанне матэрыяльнай дапамогі збяднелым пенсіянерам, напрыклад, на нарыхтоўку паліва на зіму. А яшчэ людзі шаноўнага ўзросту частыя госці на розных урачыстасцях з нагоды святаў. У 2010 годзе райкам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі аб’явіў акцыю “Мы памятаем вас!” Мэта яе — догляд магілаў адзінокіх ветэранаў, родзічы якіх знаходзяцца далёка ці наогул іх няма. Асаблівая ўвага праяўляецца да ветэранаў-педагогаў Вялікай Айчыннай вайны, якіх засталося на Жабінкаўшчыне толькі чатыры. Добрымі памочнікамі ў іх сем’ях з’яўляюцца вучні пад кіраўніцтвам сваіх педагогаў.
Дакладчык і выступоўцы заўважылі, што раней праводзіліся ў раёне ўшаноўванні ветэранаў юбіляраў, арганізоўваліся цікавыя паездкі і экскурсіі па гістарычных мясцінах. Такую практыку неабходна прадоўжыць. Было адзначана, што многія ветэраны, аматары мастацкай самадзейнасці, актыўна ўдзельнічаюць у хоры “Тонус”, у рабоце клуба “Суразмоўнік”, “Мае гады — маё багацце”. Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва арганізаваў для жадаючых ветэранаў льготнае наведванне басейна ў ФАУ “Спарткомплекс “Бадзёрасць”, што станоўча ўплывае на іх здароўе.
Перад ветэранамі-педагогамі выступіў старшыня раённай арганізацыі ветэранаў В.М.Шышчыц, які абмяняўся вопытам работы ў каардынацыі дзейнасці савета і арганізацыі, расказаў аб мерах сацыяльнай абароны людзей шаноўнага ўзросту, аб дзяржаўнай падтрымцы іх.
Быў выбраны новы савет ветэранскай арганізацыі педагогаў, які зноў узначаліла В.П.Мандрэнка.
Затым старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў адукацыі і навукі Н.М.Урбан арганізавала экскурсію па кабінетах раённага цэнтра пазашкольнай работы, дзе ветэраны пазнаёміліся з творчымі знаходкамі юных талентаў у народна-прыкладной творчасці. Давялося таксама паназіраць за працэсамі навучання новым відам рукадзелля.
Р.МАРГЕВІЧ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top