Прыручылі, падтрымлівайце гадаванцаў

isolated jack russell terrier holding leather leach over white background

Апошнім часам на тэрыторыі вобласці пачасціліся выпадкі, звязаныя як з безнагляднасцю свойскіх жывёл, асабліва сабак, так і з парушэннямі правіл іх утрымання ўладальнікамі.
Мы адказныя за тых, каго прыручылі, але некаторыя гаспадары хатніх гадаванцаў аб гэтым забываюць. Узнікае праблема. Пацвярджэннем гэтаму з’яўляюцца шматлікія скаргі ў аддзел унутраных спраў і ЖКГ ад жыхароў раёна аб фактах парушэння правіл утрымання сабак. Супрацоўнікамі розных ведамстваў на пастаяннай аснове праводзяцца рэйдавыя мерапрыемствы па пытаннях выканання насельніцтвам правілаў утрымання хатніх жывёл.
Паводле арт. 15.47 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях устанаўліваецца адказнасць за незахаванне правілаў утрымання свойскіх ці драпежных жывёл. Такое парушэнне цягне за сабою папярэджанне ці штраф у памеры ад 1 да 15 базавых велічыняў. Калі парушэнне нанесла шкоду здароўю ці маёмасці, то штраф тады ад 10 да 30 базавых велічынь ці накладваецца адміністрацыйны арышт.
Ілля ХВАЛЬКО, першы намеснік начальніка Жабінкаўскага РАУС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.