Готовятся к весеннему севу поля

Готовятся к весеннему севу поля

Вясновае сонца прыгравае, зямля мякчэе. Неўзабаве ў поле выйдуць аратыя і сейбіты. Аднак і ў гэтыя дні вяскоўцы жывуць клопатамі пра будучы ўраджай: вывозіцца арганіка на палі, паджыўляюцца пасевы азімых і паша.
Штогод сельскія працаўнікі нарошчваюць вытворчасць раслінаводчай прадукцыі. А важкі ўраджай зерневых і зернебабовых культур, цукровых буракоў найперш залежыць ад таго, наколькі глеба запраўлена арганічнымі і мінеральнымі ўгнаеннямі. Як у гэтым плане падрыхтаваліся жабінкаўскія земляробы да яравой сяўбы, расказвае вядучы аграхімік раёна Алена Геральдаўна Мезенцава.
— Заўважу, што арганіка ўзбагачае глебу карыснымі мікраарганізмамі, якія паступова пераводзяць азот і фосфар з недаступных для раслін арганічных злучэнняў у мінеральныя формы, што лёгка засвойваюцца.
На 16 сакавіка гэтага года нарыхтавана 306 тысяч тон арганікі, што складае 117% да плана. Летась на адпаведны перыяд было назапашана 283 тысячы тон яе. Канец лютага — пачатак сакавіка былі асабліва спрыяльныя для вывазу ўгнаенняў на палі, таму што зямля была мёрзлая і тэхніка  зусім не вязла. Усе гаспадаркі раёна актыўна ўключыліся ў вывазку яе на палі. І зараз ужо вывезена 288 тысячы тон.
Вывозіцца арганіка найперш сіламі гаспадарак. Акрамя таго, на базе ААТ “Жабінкаўская сельгастэхніка” створаны механізаваны атрад, які дапамагае вяскоўцам. У прыватнасці, механізатары райсельгастэхнікі працавалі ў СВК “Арэпічы” і “Надзея-АГРА”, ПУАП “Азяты”. З надыходам спрыяльнага надвор’я яны прыступяць да ўнясення арганікі ў глебу, тым больш, што час прыспешвае. Ураджай прамаруджвання не даруе.
Што датычыцца мінеральных угнаенняў, то на сённяшні дзень забяспечанасць гаспадарак імі складае 75%. Частка тукаў набываецца за бюджэтныя сродкі і згодна з графікам дастаўляецца сельгаспрадпрыемствам. Сёлета гаспадаркі Жабінкаўшчыны за кошт бюджэту будуць забяспечаны імі на 83%, у тым ліку азотнымі ўгнаеннямі — на 67%, фосфарнымі — на 63%, калійнымі — на 120%. Астатнія ўгнаенні будуць набывацца за ўласныя грошы.
Скажу некалькі слоў пра механізаваны атрад райсельгастэхнікі. Ён быў створаны ў 2004 годзе. Зараз тут працуе 20 чалавек. Яго кіраўнік — Сяргей Васільевіч Чарнак. У распараджэнні механізатараў атрада 7 трактароў “МТЗ-1221”, 4 — “МТЗ-82”, 3 пагрузчыкі “Амкадор-332” і 2 — “Амкадор-342”. Зараз яны займаюцца вапнаваннем кіслых глебаў: з запланаваных на гэты год 3000 праведзена гэтая работа на 910 гектарах.
Вапнаванне праводзяць Уладзімір Міхайлавіч Шаўчук, Іван Іванавіч Жук, Аляксандр Міхайлавіч Карпук, Вячаслаў Міхайлавіч Трацюк і іншыя. Анатоль Васільевіч Чарняўскі і Сяргей Мікалаевіч Міхалюк паджыўляюць глебу тукамі ў СВК “Вазнясенскі” і “Якаўчыцы”.
Адным словам, механізатары клапоцяцца пра будучы ўраджай. Таму хочацца пажадаць ім поспехаў у іх нялёгкай справе.
Запісаў А.Ярмашук.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top