Выратавальнікі – за бяспечнае лета

2 7

Наталля ВАЛОШКА.

1 чэрвеня ў межах трэцяга этапу акцыі “Не пакідайце дзяцей адных” супрацоўнікі Жабінкаўскага РАНС прынялі ўдзел у раённым свяце “Прывітанне, лета”, прымеркаваным да Міжнароднага дня абароны дзяцей.
Начальнік каравула Іван Ганчук расказаў хлопчыкам і дзяўчынкам пра прафесію пажарнага-выратавальніка, прадэманстраваў баявое
адзенне і пажарнае аварыйна-выратавальнае абсталяванне. А спецыяліст групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Ганна Усцьянчык правяла з дзецьмі прафілактычную віктарыну па асновах бяспекі жыццядзейнасці і гульню “Выкліч выратавальнікаў”, за ўдзел у якіх дзяўчынкі і хлопчыкі атрымалі прызы і падарункі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.