Состоялось очередное заведание райисполкома

Состоялось очередное заведание райисполкома

Абмяркоўвалася пытанне аб ходзе рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №18 “Аб дадатковых мерах дзяржаўнай абароны дзяцей у няўдалых сем’ях”. Быў разгледжаны таксама акт праверкі, праведзенай Камітэтам дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці, у дзейнасці дзяржаўных органаў і арганізацый раёна ў выкананні гэтага важнага дакумента. Дакладвала намеснік старшыні райвыканкама А.С.Ануфрыюк.
Як адзначалася, на 1 сакавіка 2011 года на ўліку ў раённым сацыяльна-педагагічным цэнтры з дзіцячым прытулкам 79 дзяцей (42 сям’і), якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. На выкананні ў судзе раёна ёсць дакументы ў адносінах 62 абавязаных асобаў, якія жывуць ці працуюць на тэрыторыі раёна. З іх толькі 26 поўнасцю кампенсуюць выдаткі на ўтрыманне дзяцей, у 20-ці заработная плата не дазваляе аплачваць іх у патрэбнай колькасці.
Каб павялічыць працэнт пакрыцця выдаткаў гора-бацькамі неабходны рабочыя месцы з узроўнем дастойнай заработнай платы, а яны якраз і адсутнічаюць, дый самі абавязаныя асобы не вельмі жадаюць працаваць. Летась абавязаныя асобы, якія стаялі на ўліку ў аддзеле адукацыі райвыканкама, кампенсавалі на ўтрыманне сваіх дзяцей 58,1%. Хоць за чатыры гады дзейнасці Дэкрэта №18 і назіраецца тэндэнцыя павелічэння спагнання сродкаў, аднак гэтая лічба яшчэ вельмі нізкая. На пасяджэнні выканкама гаварылася, што неабходныя сумесныя намаганні ўсіх зацікаўленых структур. “Наша задача, — падкрэсліў М.В.Токар, — прымусіць нядбалых бацькоў вярнуцца да нармальнага ладу жыцця. І тады аддаць ім дзяцей”.
Указвалася, што не ўсе наймальнікі адказна ставяцца да працаўладкавання абавязаных асобаў, слаба кантралююць іх. У мінулым годзе абавязанымі асобамі было зроблена 374 прагулы. Найбольш — у СВК “Надзея-АГРА”, ПМК-10, ААТ “Торфабрыкетны завод “Гатча-Осаўскі”. У ААТ “Ракітніца” ёсць факты, няпоўнай загружанасці такіх работнікаў.
Праверка Камітэта дзяржкантролю Брэсцкай вобласці адзначыла шэраг недахопаў у рэалізацыі Дэкрэта №18 у рабоце дзяржаўных органаў і арганізацый раёна. У прыватнасці, некаторыя рашэнні, якія прымаюцца, так і застаюцца на паперы. Упраўленнем працы, занятасці і сацыяльнай абароны райвыканкама, наймальнікамі не заўсёды кантралююцца тэрміны яўкі абавязаных асобаў у арганізацыі для працаўладкавання па накіраваннях службы занятасці, не практыкуецца працаўладкаванне па сумяшчальніцтву, каб павялічыць ім заработную плату. Наймальнікі парушаюць пункт 14 Дэкрэта — не накіроўваюць у РАУС і ўпраўленне працы, занятасці і сацыяльнай абароны райвыканкама інфармацыю аб абавязаных асобах, якія сістэматычна парушаюць працоўную дысцыпліну.
Старшыня суда Жабінкаўскага раёна В.В.Новік звярнуў увагу, што частка грамадзян, якія павінны плаціць на ўтрыманне дзяцей, што знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, не стаіць на ўліку ў РАУС, некаторыя з іх па два месяцы нідзе не працуюць. Наймальнікі пры прыёме іх на работу нават не пазначаюць у загадзе, што гэта абавязаная асоба. Больш жорсткі падыход павінен быць і да прагульшчыкаў. Між іншым, 10-15 прагулаў і можна заводзіць на такога “работніка” крымінальную справу.
Аддзелу адукацыі райвыканкама было ўказана, у прыватнасці, што не забяспечаны дакладны ўлік разлікаў сродкаў, спагнаных з абавязаных асобаў сродкаў, не ў поўнай меры кантралюецца паступленне тых, што пералічваюцца бацькамі добраахвотна, своечасова не паступаюць яны ў даход раённага бюджэту. Няма належнага ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі і аховы здароўя, органаў унутраных спраў, адзначаецца фармалізм у рабоце.
Грубых парушэнняў праверка Дзяржкантролю не выявіла. На пасяджэнні выканкам прыняў шэраг захадаў, каб палепшыць дзейнасць усіх службаў у рэалізацыі Дэкрэта №18, нацэліў на больш эфектыўную работу.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top