Наперадзе экзамен пад назваю жыццё

_DSC0829
Менавіта ў аўторак у школах Жабінкаўшчыны прагучаў залівісты школьны званок, які сведчыў аб заканчэнні чарговага навучальнага года.
Старшыня Жабінкаўскага райвыканкама Дзмітрый Гарадзецкі, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Галіна Бурко і айцец Андрэй Петрусевіч пабывалі на ўрачыстай лінейцы ў другой гарадской школе.
Шаноўныя госці віталі вучняў цёпла, шчыра, радасна.
– Мне прыемна віншаваць вас з заканчэннем навучальнага года, – гаварыў Дзмітрый Гарадзецкі. – Я бачу на тварах дзяцей радасць, а ў _DSC0796вачах выпускнікоў сум, што надышоў час развітання са школай. Жадаю, каб вы змаглі паступіць у тую ўстанову адукацыі, аб якой марыце. Памятайце: галоўнае – заставацца добрымі людзьмі. Не забывайце сваю школу, настаўнікаў, сяброў. Атрымлівайце спецыяльнасць і вяртайцеся на Жабінкаўшчыну, слаўце сябе, сваю школу, край, у якім нарадзіліся!
Да школьнікаў з прывітальнымі словамі звярнулася таксама Галіна Бурко. Яна пажадала дзецям, каб іх канікулы выдаліся цікавымі і пазнавальнымі, турыстычнымі, аздараўленчымі і бяспечнымі, каб 1 верасня вярнуліся ў класы здаровымі і адпачылымі. А выпускнікам Галіна Сцяпанаўна пажадала годна здаць экзамены і выбраць правільную жыццёвую дарогу._DSC0862
Таксама Галіна Бурко выканала прыемную місію: уручыла Дыплом II ступені пераможцу конкурсу творчай моладзі “Залатое пяро Белая Русь – 2017” у намінацыі “Сямейны альбом” чацвёртакласніку Дзмітрыю Кісламу і пажадала, каб вучні другой гарадской школы і надалей прыносілі перамогі роднай альма-матар. Дарэчы, тэатр моды пад кіраўніцтвам Ірыны Коваль і Аксаны Сысоевай – гэта своеасаблівы брэнд школы.
Ад імя бацькоў падзякавала педагагічнаму калектыву школы за навучанне і выхаванне дзяцей мама выпускніцы – Наталля Дубнавіцкая.
Затым дырэктар школы Ірына Кашчэва пасля цёплых слоў віншавання ўручыла выдатнікам вучобы заслужаныя ўзнагароды.
Адзінаццацікласнік Кірыл Воран з першакласніцай Таісай Амельянчук далі апошні званок, які абвясціў аб пачатку канікул.
Святлана БЯЛЯК.
Фота аўтара.

***

IMG_3532На ўрачыстасць у Хмелеўскай адзінаццацігодцы апошні званок сабраў не толькі педагогаў і вучняў, але й іх бацькоў, сяброў… Некалі, як успаміналі былыя хмелеўцы-выпускнікі перад пачаткам урачыстасці, са сцен школы ў самастойнае жыццё выходзілі звыш 50 юнакоў і дзяўчат, а сёлета адзінаццацікласнікаў толькі 9, а ўсяго чарговы навучальны год тут закончылі без аднаго 100 хлопчыкаў і дзяўчынак.
Усе выпускнікі ўзмужнелыя, дарослыя, крышачку засмучаныя тым, што развітваюцца са школай, дзяцінствам, дзе яны разам са сваімі педагогамі крочылі па краіне ведаў цэлых адзінаццаць гадоў. А насупраць іх першакласнікі са сваёй настаўніцай Валянцінай Вайцюк, якая шмат гадоў таму пачала далучаць да ведаў сённяшніх выпускнікоў. І яшчэ адзін штрых да партрэта Валянціны Мікалаеўны: сёлета яна ўдзельнічала ў навукова-практычнай канферэнцыі з тэмай “Фарміраванне чытацкай граматнасці дзяцей пачатковых класаў” і атрымала дыплом III ступені. Яго на ўрачыстасці ёй уручылі крышачку пазней.
IMG_3663Вядучыя запрашаюць да мікрафона дырэктара школы Ірыну Давідчык. Яна шчыра павіншавала ўсіх са святам апошняга званка, пажадала змахнуць з твару лёгкі смутак ад расстання са школай, дастойна здаць выпускныя экзамены і набраць паболей балаў на тэсціраванні, запэўніла, што хмелеўскіх выпускнікоў чакаюць шырокія далягляды, вялікія перспектывы і шчаслівае жыццё. Падзякавала ўсім, хто працаваў, выхоўваў сённяшніх вучняў, бацькоў за актыўную дапамогу школе, а тым, хто 1 верасня зноў сядзе за парту, набрацца новых сіл, умацаваць здароўе, добра адпачыць і шчаслівымі вярнуцца ў класы.
Што ў Хмелеўскай сярэдняй школе стараюцца выдатна вучыцца, абараняць гонар альма-матар на розных узроўнях у алімпіядах, спартыўных спаборніцтвах, паказаў “парад” узнагароджанняў, які правялі дырэктар і завуч школы. Пахвальныя граматы за выдатную вучобу і прыкладныя паводзіны атрымалі трэцякласніца Лізавета Галоўчык, чацвёртакласнік Дзмітрый Пясецкі, пяцікласнікі Ульяна Дырман і Уладзіслаў Панасюк, шасцікласніца Настасся Кастыка і дзевяцікласнік Аляксандр Мікуц.
Хмелеўскія вучні ў адыходзячым навучальным го-дзе ўдзельнічалі ў пушкінскіх чытаннях творчага конкурсу “Под сенью дружных муз”. Тэатральны калектыў пад кіраўніцтвам педагога Алены Кулік атрымаў дыплом III ступені ў раённым этапе, а чацвёртакласніца Вікторыя Прышчэпа таксама дыплом III ступені ў раённым конкурсе юных чытальнікаў. Шасцікласніца Настасся Кастыка стала прызёрам адборачнага этапу абласной алімпіяды па англійскай мове (у яе дыплом II ступені), а трэцякласніца Лізавета Галоўчык – дыплом III ступені па матэматыцы.
А колькі спартсменаў паказалі выдатныя вынікі ў раённых спаборніцтвах! У іх скарбонцы дыпломы I, II і III ступені. Іх атрымалі Андрэй Амельянюк, Ілля Крывалевіч, Маргарыта Кавальчук, Валерый Вішнеўскі. Павел Галоўчык, Максім Галоўчык і многія іншыя.
Калі закончыўся “парад” узнага-роджанняў, слова трымаў спецыяліст па кадрах аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Іван Вайтовіч, які павіншаваў прысутных з апошнім званком і ўручыў футбольныя мячы ўсім першакласнікам.
Былі на свяце таксама віншаванні ад бацькоў, першай настаўніцы і флэшмоб выпускнікоў, а таксама гучаў апошні школьны званок.
У добры шлях, выпускнікі!
Людміла КОСЦІНА.
Фота Таццяны ПЛАВУХ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.