4 чэрвеня – Дзень меліяратара

Паважаныя работнікі меліярацыйнай галіны!
Прыміце шчырыя віншаванні
з прафесійным святам –
Днём меліяратара.

Вы былі і застаяцеся на-дзейнымі партнёрамі агра-
рыяў раёна ў вырашэнні пытанняў павелічэння сельс-кагаспадарчых угоддзяў і паляпшэння ўрадлівасці, ства-рэння трывалай кармавой базы для жывёлагадоўлі.
Упэўнены, што, адчуваючы важнасць сваёй прафесійнай работы, вы будзеце намагацца дасягаць новых прафесійных поспехаў.
Жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.
Раённы Савет дэпутатаў.
Раённы выканаўчы камітэт.

Асушаюць – значыць, адраджаюць

Святлана Бяляк.
Фота аўтара.

Заўтра сваё прафесійнае свята адзначае калектыў Жабінкаўскай ПМК-19. З якімі здабыткамі сустракаюць яго меліяратары, якія задачы стаяць перад працоўным калектывам, аб гэтым IMG_2109гутарка з вядучым інжэнерам ПМК-19 Надзеяй Кірыеўскай.
– Надзея Мікалаеўна, раскажыце, калі ласка, што ўяўляе сабою ваша арганізацыя сёння?
– У Беларусі кожны трэці гектар сельскагаспадарчых угоддзяў – гэта меліяраваныя землі. На Жабінкаўшчыне іх налічваецца звыш 23 тысяч гектараў. Працягласць адкрытай меліярацыйнай сеткі 900 кіламетраў і 775 збудаванняў: шлюзы, трубапераезды, трубарэгулятары, дзве помпавыя станцыі, вадасховішча.
Каб падтрымліваць аптымальны водна-паветраны рэжым глебы, мінулай вясной пастановай Савета Міністраў былі прыняты падпраграмы развіцця аграрнага бізнесу ў нашай краіне на бліжэйшыя чатыры гады, мэта якіх – увод плошчаў, IMG_2156рэканструяваных меліярацыйных сістэм і зноў асушаных сельгасугоддзяў.
Летась на выкананне меліярацыйных мерапрыемстваў было выдзелена і асвоена 662 тысячы дэнамінаваных рублёў (або 100 працэнтаў), у тым ліку з рэспубліканскага бюджэту 300 тысяч рублёў. Уведзена ў эксплуатацыю 140 гектараў плошчаў, ачышчаны каналы ад заілення на 13,3 км, абкошана 443 кіламетры каналаў, прыбрана кустоўе і расліннасць на 118 кіламетрах каналаў.
– Надзея Мікалаеўна, зарука поспеху і дабрабыту будаўнічай галіны – аб’ёмы работ. Над чым рупіцеся зараз?
– Хацелася б, каб аб’ёмы былі большыя. На рэалізацыю мерапрыемстваў у бягучым годзе прадугледжана фінансаванне ў аб’еме 816 тысяч рублёў, што складае 123 працэнты да ўзроўню мінулага года, у тым ліку сродкі з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў. Плануем увесці ў эксплуатацыю 415 гектараў меліярацыйных земляў.
З пачатку года мы выканалі падрадных работ на суму звыш 528 тысяч рублёў (а гэта 128,7 працэнта да ўзроўню мінулага года). За пяць месяцаў сіламі нашых работнікаў ачышчана ад кустоўя звыш 13 кіламетраў каналаў.
Сёння наша арганізацыя займаецца рэканструкцыяй меліярацыйнай сістэмы “Вандалін”, “Стаўпы”, “Чапаева-Світанак” у СВК “Вазнясенскі”, “Візжар-1”, “Візжар-2”; праводзіць інжынернае забеспячэнне СЭЗ у раёне аэрапорта, італьянскай вытворчай акругі; ажыццяўляе комплексны рамонт і тэхнічны догляд _DSC1230за меліярацыйнай сістэмай нашага раёна; удзельнічае ў будаўніцтве завода па выпуску прэміксаў, суперканцэнтратаў і камбікармоў для сельгасжывёл.
У другім паўгоддзі плануем завяршыць работы на водападаючых і водазаборных збудаваннях зімавальных сажалак, падчысціць рыбазаборную сетку, падсыпаць дамбы рыбгаса “Сакалоўскі Гусак”.
Таксама даведзена заданне прывесці ў парадак 37 кіламетраў міжгаспадарчай сеткі. Да слова, амаль палова даведзенага задання выканана.
На сённяшні момант займаемся затрымкай вільгаці на меліярацыйных землях.
– На любых аб’ектах працуюць людзі, якімі ганарыцца калектыў…
– Побач з ветэранамі галіны Аляксандрам Шыдловічам, Сяргеем Мазанікам, Валерыем Федаруком, Анатолем Андрэевым працуюць маладыя Васіль Хлус, Вадзім Пунько, Васіль Жоўклы і інш.
У жаданні людзей усяго калектыву працаваць з поўнай аддачай сіл, творча, насуперак усім цяжкасцям.
Перад кіраўніцтвам прадпрыемства задача – пошук новых заказаў, каб максімальна загрузіць людзей і тэхніку працай.
– Што ж, поспехаў вам! Дзякуй за гутарку.
На здымках: Васіль Хлус і Васіль Жоўклы; займаюцца пракладкай дрэнажнай сістэмы Віталь Пальчук і Анатоль Андрэеў; абкошваюць  каналы Аляксандр Ярмолік, Мікалай Буйкевіч і Міхаіл Хамічук.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.