Состоялась акция «Мы — граждане Республики Беларусь»

Состоялась акция «Мы — граждане Республики Беларусь»

15 сакавіка ў зале пасяджэнняў Жабінкаўскага раённага выканаўчага камітэта прайшла ўсебеларуская акцыя “Мы — грамадзяне Беларусі!”, у ходзе якой адбылося ўрачыстае ўручэнне пашпартоў шаснаццацігадовым жабінкаўцам. У акцыі ўдзельнічалі кіраўнікі ўладных структур, прадстаўнікі структурных падраздзяленняў райвыканкама, службаў раёна і грамадскасці.
З прывітальным словам да маладых жабінкаўцаў і гасцей урачыстасці звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэт Мікалай Токар, які адзначыў, што Канстытуцыя — гэта асноўны закон краіны, яна з’яўляецца надзейным падмуркам нашага суверэнітэту. Прынцыпы Канстытуцыі вызначаюць сучаснае развіццё краіны, як моцнай прававой дзяржавы. А пашпарт, які мае кожны беларус, сведчыць аб тым, што па дапамогу і абарону можна звяртацца да дзяржавы.
Затым 17-ці юным жабінкаўцам ён уручыў пашпарты, Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, кнігу з падарачным наборам і электроннымі дапаўненнямі “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь” і фотаальбом “Жабінка і ваколіцы”.
Да маладых грамадзян суверэннай Беларусі звярнуўся першы сакратар райкама ГА “БРСМ” М.В.Лугаўскі. Ён падкрэсліў, што быць грамадзянінам — вялікая адказнасць як перад грамадствам, так і перад самім сабой.
Ад імя тых, хто ў гэты дзень атрымаў пашпарты, выступіла вучаніца СШ №3 г.Жабінка Настасся Кубаціна, якая зрабіла акцэнт на важнасць гэтай падзеі для кожнага чалавека. Яна ў прыватнасці сказала: “У такі момант усведамляеш сябе паўнапраўным грамадзянінам краіны з усімі прапісанымі Канстытуцыяй правамі і абавязкамі”.
Па добрай традыцыі мерапрыемства завяршылася фатаграфаваннем маладых людзей з кіраўніцтвам раёна.
А.АКУЛІЧ, вядучы спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top