Ацяпляльны сезон патрабуе працы і кантролю

otop

Закончыўся ацяпляльны сезон. Дзякуючы зробленаму летась пры падрыхтоўцы да яго арганізацыямі і службамі ЖКГ прайшоў ён без зрываў у забеспячэнні спажыўцоў цеплавой энергіі.
Ужо сёння неабходна прааналізаваць работу абсталявання ў мінулым ацяпляльным перыядзе і распрацаваць планы мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да чарговага 2017-2018 гг. з улікам некаторых дэфектаў, што былі выяўлены пад час папярэдняга ацяпляльнага сезона і прадпісанняў органаў дзяржэнерганагляду.
У сёлетнія мерапрыемствы ўваходзіць выкананне такіх работ, як паверка кантрольна-вымяральных прыбораў і ўліку цеплавой энергіі, рамонт ці замена запорна-рэгулюемай арматуры, рамонт ці аднаўленне ізаляцыі цеплаўстановак і цеплавых сетак, гідрапнеўматычная прамыўка (раз у чатыры гады) ацяпляльных сістэм, трубаправодаў і каларыфераў сістэм вентыляцыі, штогоднія гідраўлічныя выпрабаванні наружных цеплавых сетак, сістэм ацяплення, вентыляцыі і гарачага водазабеспячэння, водападагравальнікаў, цеплаўстановак, аднаўленне працаздольнасці аўтаматычных рэгулятараў тэмпературы, рамонт і ўцяпленне дзвярных і аконных праёмаў, лесвічных клетак, гарышчаў і падвалаў. Неабходна правесці прафілактыку і рамонт унутраных і падвадных камунікацый газа- і водазабеспячэння. Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на падбор і падрыхтоўку персаналу кацельняў, так як аналіз паказвае, што большасць аварый адбываецца праз віну персаналу. Так, напрыклад, 11 снежня 2013 года ў Магілёве адбыўся выбух ацяпляльнага вадагрэйнага катла ў прыбудаванай кацельні ААТ «Аграсервіс». Практычна поўнасцю было разбурана памяшканне кацельні. Выбух адбыўся праз адсутнасць цыркуляцыі і як вынік перавышэння ціску ў катле. Без цеплазабяспячэння застаўся адміністрацыйны корпус арганізацыі.
Для цеплакрыніц, што працуюць на мясцовых відах паліва, неабходна паклапаціцца пра рамонт і будаўніцтва павецяў для дроў і брыкету. Трэба памятаць, што найбольш эканомны рэжым катла дасягаецца пры спальванні дроў з вільготнасцю 20 %. Усе неабходныя работы пры падрыхтоўцы будынкаў, розных збудаванняў, цеплакрыніц і сістэм забеспячэння да работы ў асенне-зімовы перыяд неабходна закончыць да 20 верасня бягучага года.
І яшчэ адзін важны момант. Усім спажыўцам цеплавой энергіі трэба да 15 чэрвеня ўзгадніць дату работы камісіі па праверцы гатоўнасці сістэм цеплазабеспячэння з Жабінкаўскай раённай энергаінспекцыяй энерганагляду. Калі такая дата не будзе ўзгоднена, то яе прызначаць пры складанні графіка рэгістрацыі пашпарта гатоўнасці.
Уладзімір ДАНІЛЮК, дзяржаўны інспектар энергетычнага нагляду.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.