Штогод 31 мая Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) і яе партнёры адзначаюць Сусветны дзень без тытуню. Яго тэма сёлета – “Тытунь – пагроза для развіцця”.
Ужыванне тытуню ўяўляе сабою пагрозу для любога чалавека, незалежна ад яго полу, узросту, нацыянальнасці, культуры ці адукацыі. Штогод у выніку ўжывання тытуню памірае каля 6 мільёнаў чалавек, і калі не актывізаваць намаганні, накіраваныя на барацьбу з ім, то, паводле прагнозаў, да 2030 года гэты паказчык перавысіць 8 мільёнаў чалавек у год.
Курыльшчыкі губляюць каля 18 гадоў патэнцыяльнага жыцця, гэта з’яўляецца велізарнай сацыяльнай стратай для грамадства.
Курэнне правакуе развіццё 18 формаў рака ў чалавека: лёгкіх, стрававода, гартані і поласці рота, мачавога пузыра, падстраўнікавай залозы, нырак, страўніка, малочнай залозы, шыйкі маткі і іншых. Спыненне курэння гарантуе зніжэнне анкалагічнай захваральнасці на 30 %.
Курэнне – адзін з вядучых фактараў рызыкі развіцця сардэчна-сасудзістых захворванняў: рызыка смерці ад інфаркту міякарда і інсульту ў курцоў у 2-4 разы вышэйшая, чым у тых, хто не курыць. Кожны сёмы курэц сутыкаецца з захворваннем, якое пашкоджвае сасуды ніжніх канечнасцяў.
Нікацін абцяжарвае працяканне шэрагу хвароб, такіх як гіпертанічная, гастрыт і многія іншыя. Пры такіх захворваннях, як язвавая хвароба, тромбафлебіт, інфаркт міякарда, выздараўленне без адмовы ад курэння немагчыма.
У дзіцячым і падлеткавым узросце курэнне выклікае затрымку росту, прыводзіць да зніжэння фізічнай і разу-мовай працаздольнасці. У выніку парушэння абмену рэчываў павялічваецца стамляльнасць, адбываецца агульнае аслабленне арганізма.
Курэнне шкодзіць здароўю курыльшчыкаў. Гэта ісціна вядомая, мабыць, усім, аднак далёка не ўсе разу-меюць, што тытунёвы дым небяспечны не толькі для тых, хто курыць, але і для тых, хто знаходзіцца з імі побач.
Барацьба з тытунекурэннем з’яўляецца складанай і шматпланавай праблемай, якая ўключае сацыяльныя, псіхалагічныя, эканамічныя, юрыдычныя і іншыя аспекты. Яе стратэгічная задача – змена стаўлення насельніцтва да курэння, усведамленне грознай небяспекі гэтай страшнай звычкі для здароўя і жыцця чалавека, папярэджанне пачатку курэння сярод новых пакаленняў.
Ірына АСТРОЎСКАЯ, урач-валеолаг Жабінкаўскай ЦРБ.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%