Чырвонаму гальштуку – дзевяноста пяць!

_DSC848895-годдзе піянерскай арганізацыі – гэта важная падзея для шматлікіх пакаленняў дарослых, для якіх піянерская арганізацыя стала школай грамадзянскага станаўлення. Адным з ініцыятараў правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня нараджэння піянерыі, стаў Жабінкаўскі  раённы савет ветэранаў педагагічнай працы. Яго падтрымаў педагагічна-вучнёўскі калектыў Ленінскай сярэдняй школы.

19 мая гасцей школы  піянерскім прывітаннем ветліва сустракалі дырэктар Ірына Гурская, намеснікі дырэктара па навучальнай і выхаваўчай працы Аксана Шэлягейка і Вольга Пупчык і запрасілі на ўрачыстую лінейку ля бюста выпускніка Валерыя Мігеля, гераічна загінулага ў Афганістане. Сёння яго імя з гонарам носіць піянерская IMG_0348дружына Ленінскай адзінаццацігодкі. Нікога не пакінулі абыякавымі словы, прачытаныя вядучым Уладзіславам Ясінскім.

Пад вынас піянерскага сцяга і гукі гімна Рэспублікі Беларусь у актавай зале пачалося свята “Піянерыі – 95!”. Зала дружна вітала “важатых усіх пакаленняў” – Тамару Дзмітрыеўну Барысюк, Аляксандру Георгіеўну Вараб’ёву, Веру Анатольеўну Шэвелеву, Ніну Ярасаўну Казачэнка, Веру Пятроўну Мандренка, Леаніду Іванаўну, Яканюк, Алу Віктараўну Давідзюк, Наталлю Мікалаеўну Урбан. Іх з 95-ай гадавінай з дня арганізацыі Усесаюзнай піянерскай арганізацыі імя В.І. Леніна павіншавалі сённяшнія піянеры, уручылі кветкі і памятныя буклеты. А IMG_0361госці ў сваю чаргу павіншавалі ўсіх прысутных з Днём піянерскай арганізацыі і пажадалі энергічнасці ў добрых справах, вясёлых вечароў ля яркага вогнішча…

Гарталіся старонкі гісторыі піянерскага руху, гучалі песні і вершы. Было і ўганараванне. Так, пераможцамі конкурсу на лепшае сачыненне на тэму “Гісторыя гальштука ў маёй сям’і” сталі Валерый Шалягейка, Ульяна Сац, Дар’я Зарэмба, Віялета Новік, Вікторыя Кушпяцюк, а лепшыя і цікавыя фатаграфіі для фотавыставы “Я быў піянерам” прадаставілі Марыя Філіманюк, Валера Шэлягейка і Кацярына Пушыла.

IMG_0359Эмоцыі, перажыванні, бурныя апладысменты – усё гэта было сведчаннем яркага свята, падрыхтаванага па-піянерску.

Наталя Урбан.

На здымках: пад час мерапрыемства  “Піянерыі-95”.

Фота Святланы Бяляк.

 

 

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.