Сем’і, у якіх пераважаюць шчасце і радасць

 

Людміла КОСЦІНА.
Фота Таццяны ПЛАВУХ.
Недзе давялося пачуць такое выказванне: “Калі краіна – вялікая сям’я, то сям’я… маленькая краіна!” Не пагадзіцца нельга, бо сапраўды кожная сям’я – гэта асаблівы асяродак, у якім пануюць свае правілы, традыцыі; ёсць мама і тата, якія дапамогуць пераадолець цяжкасці, разам парадуюцца тваім поспехам і ўдачам. А яшчэ ў сям’і шмат сумесных спраў і клопатаў, пераважаюць любоў і радасць.
Ужо каторы год на Жабінкаўшчыне праводзіцца конкурс “Лепшая шматдзетная сям’я”. Хоць у раёне пражывае 410 шматдзетных сем’яў, але ўдзельнічаюць у ім нямногія, відаць, самыя смелыя, крэатыўныя, тыя, хто верыць у свае сілы і здольнасці. Сёлета такіх было тры. На сцэну падняліся цудоўныя, жыццярадасныя Аксана Міхайлаўна Ляўковіч і Сяргей Мікалаевіч Прыступа са сваімі шасцю сынамі і дочкамі; Вольга Уладзіміраўна і Яўген Яўгенавіч Якавукі з трымаIMG_3219 сваімі нашчадкамі; Валянціна Аляксандраўна Бусько і яе дзве дачушкі і сынок (на жаль, тата Дзмітрый Сяргеевіч быў у камандзіроўцы, бабуля дапамагала ў конкурсах).
З прывітальным словам да ўдзельнікаў конкурсу і гасцей звярнулася намеснік старшыні райвыканкама Ала Ануфрыюк. Ала Сцяпанаўна ўзгадала, што ў нашым раёне пражывае больш як чатыры сотні шматдзетных сем’яў, у якіх выхоўваецца ад трох да дзесяці дзяцей, большасць з іх жывуць у любові і шчасці, у радасці і дастатку. Менавіта ў сям’і закладваюцца асновы працавітасці, бескарыснай любові, адданасці, міласэрнасці, клапатлівасці, якія дапамагаюць з радасцю крочыць па жыцці. Ала Сцяпанаўна падзякавала канкурсантам за смеласць і пажадала поспехаў.
Пакуль не настаў час выканання першага задання, колькі слоў пра выставу “Умелыя рукі”, аформленую ў фае гарадскога Дома культуры. Тут месціліся вырабы, створаныя мамамі, татамі і іх дзеткамі: у поле зроку трапляюць апетытныя ласункі, якія выпеклі IMG_3216гаспадыні, вышыванкі, малюнкі, вырабы з бісеру і саломкі (думаю, многія звярнулі ўвагу на залацістую гітару на выставе сям’і Ляўковіч-Прыступа). Дарэчы, на выставе было і дамашняе заданне: “Сямейны пірог”, з якім, здаецца, на выдатна справіліся ўсе канкурсанты. Нельга не адзначыць мноства ўзнагарод юнага пакалення конкурсу: дыпломы, граматы, медалі за творчасць і здольнасці. У дзевяцігадовага Георгія Бусько, які наведвае клуб “Бусідо” (дзюдо) у Брэсце, каля двух дзясяткаў медалёў: ёсць і золата, і серабро.
Словам, выстава пацвярджала, што на сцэну выходзяць творчыя, здольныя і дастойныя сем’і.
Пасля прыгожай лірычнай песні “Дзве душы”, якую падарылі сямейным парам Алеся Жукава і Валерый Няменьшы, пачалося выкананне заданняў: візітная картка “Радавод”, прадстаўленне сацыяльна знакавага праекта “Мая краіна – мая сям’я” і конкурс “Мы таленавітыя”.
IMG_3207Усе стараліся раскрыць сябе, паказаць свае таленты і ўменні, расказаць пра сябе, пазнаёміць са сваім жыццём, побытам, адпачынкам. Фота і відэапрэзентацыі дапамаглі ўбачыць самыя шчаслівыя моманты з жыцця сем’яў-канкурсантаў, сумесныя адпачынкі, хатнія клопаты, як яны вядуць здаровы лад жыцця, чым напоўнены вечары. Конкурсы паказалі, што ўсе сем’і такія непаўторныя і ў той жа час аднолькавыя, бо жывуць весела і дружна.
Заданні выкананы, журы падводзіць вынікі, а са сцэны лепшыя спевакі і танцоры дараць хвіліны радасці ўсім, хто знаходзіцца ў зале.
Хвалюючы момант. Старшыня журы, начальнік упраўлення працы, занятасці і сацыяльнай абароны райвыканкама Любоў Фёдараўна Селівонік называе лепшую шматдзетную сям’ю. Адзначае, што вельмі цяжка было вызначыцца, таму што ўсе ішлі роўна і аднолькава, больш крэатыўнасці праявіла сям’я Бусько, яна і стала лепшай.
Пераможцам і ўдзельнікам уручаюцца дыпломы і падарункі. Гэта, дарэчы, стала магчымым дзякуючы фінансавай падтрымцы конкурсу Жабінкаўскім раённым выканаўчым камітэтам, раённым аддзяленнем Беларускага фонду міру і Жабінкаўскім тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Мерапрыемства завяршаецца, мне на развітанне хочацца пажадаць, каб сем’ям-удзельнікам дапамагалі рыхтаваць прэзентацыі спецыялісты-прафесіяналы, калі гэта раённы конкурс, а таксама праводзілі рэпетыцыі, пад час якіх удзельнікі навучаліся б сцэнічнаму майстэрству.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.