Зямля не любіць пуставаць…

Жабинковский райисполком
На XXII сесію Жабінкаўскага раённага Савета дэпутатаў 27 склікання, акрамя дэпутатаў, запрашаліся намеснікі старшыні райвыканкама, начальнікі ўпраўленняў, аддзелаў райвыканкама, кіраўнікі арганізацый, устаноў, сельвыканкамаў, якія не з’яўляюцца дэпутатамі. У рабоце сесіі прыняў удзел старшыня райвыканкама Дзмітрый Гарадзецкі, які актыўна ўдзельнічаў у абмеркаванні.
Першым было разгледжана пытанне “Аб рабоце органаў мясцовага кіравання і самакіравання па рэалізацыі Указаў Прэзідэнта Беларусі “Аб мерах па ўдасканаленні ўліку скарачэння колькасці пустых і старых дамоў у сельскай мясцовасці” і “Аб канфіскацыі і выдзяленні зямельных участкаў” і навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні населеных пунктаў. Выступаючы з дакладам, намеснік старшыні райвыканкама Максім Антанюк заўважыў: “Летась на знос старых дамоў было выдаткавана 5724 руб. з раённага бюджэту, з іх патрачана – 5251 руб. Сёлета на гэтыя мэты прадугледжана 5670 руб. На 1 студзеня 2017 года на тэрыторыі раёна было 50 дамоў, не заселеных на пастаяннай аснове, у адносінах якіх няма паведамленняў аб намеры пражывання : 31 дом – гэта патэнцыяльна выбарачная спадчына, 13 падпадаюць пад крытэрыі пустуючых і 6 падлягаюць зносу”.
“Пасля зносу старых і пустуючых дамоў, – зазначыў дакладчык, – вызваляюцца зямельныя ўчасткі, якія неабходна выкарыстоўваць максімальна эфектыўна. Так, сельвыканкамамі на іх, паводле дзеяння ўказаў №100 і №70, пабудавана 17 новых “прэзідэнцкіх домікаў”, 2 участкі аддадзены для будаўніцтва індывідуальных жылых дамоў, 2 – грамадзянам для агародніцтва, 3 – для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, 3 – унесены ў пералік свабодных, не занятых для будаўніцтва. Дарэчы, навядзенне і падтрымка поўнага парадку ў раёне ажыццяўляецца ў адпаведнасці з мерапрыемствамі па добраўпарадкаванні і ўтрыманні тэрыторый у раёне, якія штогод зацвярджаюцца рашэннем райвыканкама (з іх выкананы такія, як узвядзенне 40-кватэрнага дома ў Жабінцы па вул. Мола-дзевая, 14 з добраўпарадкаваннем прылеглай тэрыторыі; адбылося ўладкаванне вуліц з пясчана-гравійным пакрыццём у райцэнтры ў квартале індывідуальнай забудовы “Камсамольскі”; рэканструяваны пад магазін непрадуктовых тавараў будынак былой пякарні на вул. Піянерская з добраўпарадкаваннем прылеглай тэрыторыі”. Сёлета трэба ажыццявіць 79 мерапрыемстваў, асноўныя з якіх у Жабінцы: устанавіць кантэйнеры для паасобнага збору адходаў у горадзе (280 штук); комплексна добраўпарадкаваць прылеглую тэрыторыю шматкватэрнага жылога дома па вул. Цэнтральная, 8 і да 60-кватэрнага жылога дома па вул. Зарэчная, 10а; пабудаваць стаянку на 23 машынамесцы па вул. Кірава за кошт інвестараў.
У сельскіх населеных пунктах у сувязі са святам “Дажынкі – 2017”, перавага аддадзена аграгарадку Ленінскі, для якога асобна распрацаваны план па рамонце і добраўпарадкаванні аб’ектаў.
З мэтай павышэння якасці работ па ўтрыманні тэрыторый раёна і добраўпарадкаванні, адзначалася, дадаткова распрацаваны паквартальны графік разгляду на апаратных нарадах пытанняў навядзення парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў на ўсіх тэрыторыях сельсаветаў і ў райцэнтры.
Садакалад па абмяркоўваемым пытанні зрабіла начальнік землеўпарадкавальнай службы райвыканкама Лілія Сакалова. Яна заўважыла: “За 2016 год і сёлета падрыхтавана па зямельных пытаннях 1236 праектаў-рашэнняў, у тым ліку 567 раённага выканаўчага камітэта, 669 сельскіх выканаўчых камітэтаў.

Спецыялістамі земле-ўпарадкавальнай службы разгледжаны 1082 заявы па адабаранні, прадастаўленні зямельных участкаў, афармленні правазасведчаных дакументаў на зямлю, прадаўжэнне тэрмінаў карыстання ёю, на арэнду зямельных участкаў. Было 1128 землеўпарадкавальных спраў, у тым ліку 150 на юрыдычных асоб, 978 на грамадзян і 56 зваротаў па зямельных пытаннях ад розных катэгорый насельніцтва.
Землеўпарадкавальнай службай і сельвыканкамамі сфарміраваны пералік свабодных зямельных участкаў, якія могуць быць выдзелены для будаўніцтва і абслугоўвання аднакватэрнага жылога дома, для калектыўнага садоўніцтва”.
Потым Лілія Мікалаеўна канкрэтызавала, што летась для будаўніцтва жылога дома былі выдзелены 73 зямельныя ўчасткі, 99 для калектыўнага садоўніцтва, а сёлета адпаведна 3 і 10, агульная колькасць участкаў, што ўключаны ў пералікі свабодных, на 1 мая г.г. была: для калектыўнага садоўніцтва – 191, для будаўніцтва і абслугоўвання аднакватэрнага жылога дома – 65. Цяпер Жабінка мае 12 свабодных зямельных участкаў. З 2010 года развіццё індывідуальнага жылога будаўніцтва вядзецца ў асноўным у 2 сельсаветах – Жабінкаўскім і Ракітніцкім, а таксама ў райцэнтры.
Далей Лілія Мікалаеўна спынілася на рабоце земле-ўпарадкавальнай службы райвыканкама, што праводзіцца сумесна з сельвыканкамамі, па кантролі за своечасовым асваеннем зямельных участкаў, якія выдзяляюцца для будаўніцтва жылога дома. У прыватнасці, было адзначана, што гаспадары, якія не выконваюць заканадаўчыя ўмовы адводаў на зямельным участку ў вызначаныя тэрміны, пазбаўляюцца права на карыстанне ім. За мінулы год і сёлета было спынена права на тры зямельныя ўчасткі (1 у Жабінцы, 2 у Федзькавічах). Летась былі выдзелены тры зямельныя ўчасткі новым фермерскім гаспадаркам агульнай плошчай 41,32 га (ФГ “Ліскі Прадукт” з земляў ААТ “Азяты АГРА”; КФГ “Лясны арэшак” з земляў Жабінкаўскага сельсавета; КФГ “Парафянюк Плюс” з земляў былога садаводчага таварыства) і тры зямельныя ўчасткі юрыдычным асобам для будаўніцтва шматкватэрных жылых дамоў у Жабінцы.
Выступоўца заўважыла таксама, што паводле вынікаў праведзенай інвентарызацыі ў сельскіх населеных пунктах было выяўлена 95 свабодных пустуючых зямельных участкаў агульнай плошчай 38,81 га і 127, што не выкарыстоўваюцца, агульнай плошчай 27,4 га ля пустуючых дамоў. Складзены альбомы гэтых участкаў па кожным сельсавеце і намечаны мерапрыемствы па іх далейшым прыцягненні ў карыстанне. З выяўленых пустуючых зямельных участкаў у сельскіх населеных пунктах раёна аддадзены грамадзянам: 31 для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома; 26 – для вядзення падсобнай гаспадаркі.
Інфармацыя аб наяўных зямельных участках таксама выкарыстоўваецца для інвестыцыйных праектаў, размешчана на стэндзе землеўпарадкавальнай службы райвыканкама, на інтэрнэт-старонцы райвыканкама афіцыйнага сайта Брэсцкага аблвыканкама.
Як вядзецца продаж зямельных участкаў з аўкцыёна і яго вынікі? На гэтым пытанні садакладчык таксама спынілася. Яна, у прыватнасці, адзначыла: “Летась з аўкцыёна грама-дзянам Беларусі прададзены 21 участак для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома: 20 у прыватную ўласнасць і 1 з правам арэнды; сёлета – з аўкцыёна 12 у прыватную ўласнасць для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома грамадзянам нашай краіны.
З мэтай дадатковага прыцягнення сродкаў у раённы бюджэт і бюджэты сельскіх Саветаў 55 зямельных участкаў уключаны ў пералік свабодных, якія будуць прадавацца на аўкцыёнах у прыватную ўласнасць. Летась бюджэты папаўняліся таксама ад заключэння дагавораў на працяг арэнды пад павільёнамі; выдзялялі ўчасткі па кадастравым кошце ў прыватную ўласнасць”.
І ў заключэнне начальнік землеўпарадкавальнай службы райвыканкама Лілія Сакалова заўважыла, што для дасягнення пастаўленых мэтаў добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі, прыцягненне пустуючых невыкарыстоўваемых земляў у сельскагаспадарчы абарот патрабуе пастаяннага і сістэмнага характару.
У абмеркаванні дакладаў прынялі ўдзел старшына Крыўлянскга сельскага Савета дэпутатаў, дэпутат ад Крыўлянскай выбарчай акругі №26 Анатоль Марчук, начальнік філіяла КУП “Брэст-
аблдарбуд” Жабінкаўскае ДРБУ №103, дэпутат ад Скарынаўскай выбарчай акругі №2 Алег Марчанка і галоўны інжынер КУШВП ЖКГ “Жабінкаўская ЖКГ” Генадзь Хількевіч.
Затым на сесіі былі ўнесены змены і дапаўненні ў рашэнні Жабінкаўскага раённага Савета дэпутатаў №№89, 110, 103, а таксама зацверджана Праграма дзяржаўных гарантый па забеспячэнні грама-дзян даступным медыцынскім абслугоўваннем на тэрыторыі раёна на 2017 год.
Па ўсіх абмеркаваных пытаннях прыняты адпаведныя рашэнні.
Быў яшчэ адзін момант пад час работы сесіі. Дэпутат раённага Савета дэпутатаў Мікалай Гацкевіч быў узнагароджаны граматамі абласнога Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта за ўмелае кіраўніцтва калектывам, дзе паспяхова ўка-раняюцца інавацыйныя праекты і праграмы, накіраваныя на развіццё электрасувязі на Жабінкаўшчыне. Узнагароды ўручылі старшыня раённага Савета дэпутатаў Анатоль Шалтанюк і старшыня райвыканкама Дзмітрый Гарадзецкі.
Падрыхтавала Людміла КОСЦІНА.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*