22 сакавіка 2011 года Нацыянальнаму алімпійскаму камітэту Рэспублікі Беларусь спаўняецца 20 гадоў. За гэты час спартсменамі суверэннай Беларусі заваявана 75 алімпійскіх медалёў. У ліку тых, хто праславіў Брэстчыну на Алімпійскіх гульнях і працягвае абараняць яе спартыўныя інтарэсы, прадстаўнікі практычна ўсіх раёнаў Брэсцкай вобласці. Юлія Несцярэнка і Надзея Астапчук, Наталля Гелах і Юлія Бічык, Наталля Сазановіч і Ганна Бацюшко, якія ўжо заваявалі прызнанне, а таксама спартсмены, у якіх ёсць усе шанцы і магчымасці ўзысці на алімпійскі п’едэстал. Гэта лёгкаатлеты Максім Лынша і Павел Лыжын, Ганна Ташпулатава і Вольга Асташка, весляры Алег Юрэня і Аляксандр Казубоўскі, Таццяна Кухта і Ганна Гаўра, стралкі Юрый Шчэрбацэвіч і Юрый Даўгаполаў, Кацярына Кручанок і Святлана Будзько.
48 спартсменаў вядуць барацьбу за алімпійскія ліцэнзіі на права трапіць на ХХХ Алімпійскія гульні ў Лондане ў 2012 годзе. Важную ролю ў прапагандзе алімпійскага руху ў рэгіёне іграе Прадстаўніцтва НАК Беларусі ў Брэсцкай вобласці. Сярод задач, якія выконвае гэтае структурнае падраздзяленне: выплата стыпендый спартсменам-кандыдатам, укараненне алімпійскага руху, удзел у адборы алімпійскага рэзерву.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.