Поспехаў на экзаменах!

ucheba-1024x682

Хутка залівісты школьны званок аб’явіць аб заканчэнні яшчэ аднаго навучальнага года. Для многіх юнакоў і дзяўчат ён прагучыць у апошні раз.
А выпускнікам 9-ых і 11-ых класаў званок нагадае, што час вызначацца, якую жыццёвую сцежку выбраць.
На гэтым кроку іх чакае выпрабаванне – выпускныя экзамены, якія па завяршэннi навучання i выхавання на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыi праводзяцца з 1 па 10 чэрвеня 2017 года.
Змяненняў у пераліку навучальных прадметаў, па якіх праводзяцца выпускныя экзамены, формах іх правядзення, у гэтым годзе не будзе.
Змены адбудуцца ў змесце выпускнога экзамену па вучэбным прадмеце “Гісторыя Беларусі”. 2016/2017 навучальны год завяршаюць навучэнцы, якія ў IX класе па дадзеным вучэбным прадмеце выпускны экзамен не здавалі. Таму на выпускным экзамене будзе правярацца засваенне вучнямі зместу вучэбнага прадмета “Гісторыя Беларусі” ад старажытных часоў да нашых дзён (у 2014/2015 і 2015/2016 навучальных гадах навучэнцы XI класа на экзамене дэманстравалі веданне гісторыі Беларусі пачынаючы з 1917 г. і да нашых дзён, паколькі ў IX класе навучэнцамі быў зда-дзены выпускны экзамен за перыяд з самых старажытных часоў да 1917 г.).
Пiсьмовыя экзамены пачынаюцца ў 9 гадзiн.
У адпаведнасцi з пунктам 63 Правiл правядзення атэстацыi вучняў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаных пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.06.2011 № 38 тэксты і заданні для правядзення выпускных экзаменаў у пісьмовай форме па завяршэнні навучання і выхавання на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі аб’яўляюцца праз сродкі масавай інфармацыі. У 2017 годзе, акрамя аб’явы па тэлебачанні і радыё, тэксты і заданні будуць размешчаны на партале Міністэрства адукацыі (edu.gov.by).
У 2016/2017 навучальным годзе вучні 9-ых класаў будуць здаваць тры выпускныя экзамены (усе – у пісьмовай форме) па беларускай і рускай мовах, матэматыцы. Адзінаццацікласнікаў чакаюць чатыры абавязковыя выпускныя экзамены: пісьмова па беларускай або рускай мове і матэматыцы, вусна па экзаменацыйных білетах па замежнай мове і гісторыі Беларусі.
У адпаведнасці з пунктам 91 Правілаў правядзення атэстацыі, пісьмовыя выпускныя экзамены пры правядзенні выніковай атэстацыі ў іншы тэрмін праводзяцца:
па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі:
21 жніўня – па беларускай мове;
23 жніўня – па рускай мове;
25 жніўня – па матэматыцы;
па завяршэнні навучання і выхавання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі:
22 жніўня – па матэматыцы;
24 жніўня – па беларускай або рускай мове.
Па пытаннях арганізаванага заканчэння навучальнага года і якаснага правядзення выпускных экзаменаў па завяршэнні навучання і выхавання ў аддзеле адукацыі будзе арганізавана работа “гарачай лініі” з 22 мая па 10 чэрвеня 2017 года ў працоўныя дні па тэлефонах: 2-18-05, 2-16-09, 2-38-53 з 8.00 да 17.00; у суботу і нядзелю ў прыёмнай аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама з 9.00 да 14.00 па тэлефоне 2-23-05.
Паважаныя выпускнікі, бацькі! Паспяховай вам здачы экзаменаў і цэнтралізаванага тэсціравання!
Іна ТАРАСЕВІЧ,  намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*