Не дапусціце небяспечнай сітуацыі

679658262На Жабінкаўшчыне праводзіцца спецыяльны комплекс мерапрыемстваў “Бяспека”.
Заўважу, што побач з надзвычайнымі сітуацыямі прыроднага і тэхнагеннага характару, што ўзнікаюць ад выпадковага збегу абставін, чалавецтва перыядычна перажывае трагедыі, якія выклікаюцца наўмыснымі, мэтанакіраванымі дзеяннямі людзей. Гэтыя дзеянні заўсёды звязаныя з насіллем і атрымалі назву тэрарызм.
Сёння я хачу ўзгадаць тыя мерапрыемствы, якія неабходна ўсім нам выконваць, каб не трапіць у небяспечную сітуацыю. Нельга: пераходзіць чыгуначныя пуці ў тых месцах, дзе няма для гэтага пераходаў; праходзіць па пешаходных пераходах перад блізка ідучым цягніком, калі адлегласць да яго менш як 400 метраў; узнімацца на апоры кантактнай сеткі і вагоны, якія стаяць пад ёй; пераходзіць ці пераязджаць чыгуначныя пераезды пры закрытым шлагбаўме ці калі працуе святлогукавая сігналізацыя; падлазіць пад вагонамі ці пералазіць праз аўтасцэпкі іх для руху праз чыгуначныя пуці; пераходзіць праз іх адразу пасля праезду цягніка аднаго накірунку, не пераканаўшыся ў адсутнасці следавання цягніка сустрэчнага накірунку і інш.
Дзіяна ДОСТА, старшы інспектар ААПП Жабінкаўскага РАУС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.