Анатоль БЕНЗЯРУК.
Жабінкаўцы і госці нашага краю збольшага ведаюць, у якія адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі ўваходзіла Жабінкаўшчына ў ХХ стагоддзі, а вось пра тое, што было раней – ведаў не стае. Каб трохі запоўніць гэты прабел, прыводзім невялічкую табліцу са звесткамі, у якія адміністрацыйныя адзінкі і дзяржавы ўваходзілі жабінкаўскія землі з ХІ па ХХІ стагоддзе.
| Часы | Дзяржавы | Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі |
| ХІ-ХІІ ст. ст. | Кіеўская Русь | Берасцейская зямля |
| ХІІ-ХІV ст. ст. | Галіцка-Валынскае княства | Берасцейская зямля |
| 1319-1390 гг. | Вялікае Княства Літоўскае | Берасцейская зямля |
| 1390-1413 гг. | Вялікае Княства Літоўскае і Польскае Каралеўства | Берасцейская зямля |
| 1413-1520 гг. | Вялікае Княства Літоўскае | Трокскае ваяводства |
| 1520-1566 гг. | Вялікае Княства Літоўскае | Падляшскае ваяводства |
| 1566-1795 гг. | Вялікае Княства Літоўскае з Польшчай (Рэч Паспалітая) | Берасцейскае ваяводства |
| 1801-1915 гг. | Расійская імперыя | Брест-Літоўскі, Кобрынскі і Пружанскі паветы Гродзенскай губерні |
| 1915-1918 гг. | Германская імперыя | |
| 1919-1920 гг. | Польшча | |
| 1920 г. | Савецкая Расія | |
| 1921-1939 гг. | Польшча | Брэсцкі і Кобрынскі паветы Палескага ваяводства |
| 1939 г. | Ішлі перамовы паміж савецкім і германскім бакамі пра ўключэнне ў склад БССР | Кобрынскі і Брэсцкі паветы |
| 1940-1941 гг. | Беларуская ССР у складзе СССР | Жабінкаўскі раён Брэсцкай вобласці |
| 1941-1944 гг. | Трэці Рэйх | Жабінкаўскі раён у складзе рэйхкамісарыята “Украіна” і правінцыі Усходняя Прусія |
| 1944-1959 гг. | Беларуская ССР у складзе СССР | Жабінкаўскі раён Брэсцкай вобласці |
| 1959-1966 гг. | Беларуская ССР у складзе СССР | Брэсцкі, Камянецкі і Кобрынскі раёны Брэсцкай вобласці |
| 1966-1991 гг. | Беларуская ССР у складзе СССР | Жабінкаўскі раён Брэсцкай вобласці |
| 1991 г. – да нашых дзён | Рэспубліка Беларусь | Жабінкаўскі раён Брэсцкай вобласці |
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%

