новости

Конкурс прадпрымальнікаў

У краіне праводзіцца Нацыянальны конкурс “Прадпрымальнік года”, які ахоплівае вынікі дзейнасці юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў за справаздачны перыяд у намінацыях “Паспяховы старт”, “Стабільны поспех”, “Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці”, “Эфектыўны бізнес у сферы паслуг”.
Удзельнікі конкурсу да 1 чэрвеня г.г. падаюць у гаррайвыканкамы па месцы дзяржаўнай рэгістрацыі заяўку на ўдзел у конкурсе. З мэтай пацвярджэння праўдзівасці звестак, якія пазначаны ў заяўках, гаррайвыканкамы арганізуюць узгадненне заявак з інспекцыяй Міністэрства падаткаў і збораў па месцы пастаноўкі на ўлік; з тэрытарыяльным органам дзяржаўнай статыстыкі па месцы пастаноўкі на ўлік; з абасобленым тэрытарыяльным падраздзяленнем Дэпарамента дзяржаўнай інспекцыі працы і з тэрытарыяльным органам Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны; з тэрытарыяльным органам унутраных спраў.
Не пазней як 1 ліпеня 2017 года неабходна даслаць у камітэт эканомікі аблвыканкама максімальную колькасць заявак у намінацыях конкурсу.

Квэст памяці

Паводле ініцыятывы моладзі і пры падтрымцы РК “БРСМ” 7 мая адбыўся моладзевы квэст “Памяць пакаленняў”. Прадстаўнікі ад працуючай моладзі горада падзяліліся на дзве каманды. Яны з задавальненнем шукалі правільныя адказы па гісторыі роднага краю, а таксама праверылі свае веды аб падзеях, якія адбываліся пад час Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Жабінкі. Парадавала, што юнакі і дзяўчаты правільна справіліся з усімі заданнямі, якія падрыхтавалі для іх Марыя Сянішына, першы сакратар РК “БРСМ”, Яўген Васілевіч, сакратар пярвічкі “БРСМ” камбікормавага завода, і Аляксандра Сівухіна, інспектар ІСН Жабінкаўскага РАУС. Плануецца арганізаваць падобны квэст з большай колькасцю ўдзельнікаў.

Самыя кемлівыя –
братчыкі з Беларусі

Жабінкаўская каманда моладзевага брацтва ў гонар свяціцеля Кірыла Тураўскага ўдзельнічала ў міжнароднай гульні «Пасхальная інтэрнэт-карусель». Яна была арганізавана з блаславення мітрапаліта Астанайскага і Казахстанскага Аляксандра.
Удзельнічалі ў гульні 54 каманды нядзельных школ і моладзевых брацтваў з 8 краін свету: Казахстана, Расіі, Латвіі, Беларусі, Літвы, Кыргызстана, Эстоніі і Польшчы. «Інтэрнэт-карусель» – каманднае інтэлектуальнае спаборніцтва ў розных дысцыплінах у рэжыме оn-line. Усім удзельнікам у строгім парадку прапаноўваліся адны і тыя ж пытанні, на іх трэба было даць правільныя адказы. Большая частка заданняў утрымлівала пытанні, звязаныя са святам светлага Хрыстова Уваскрэсення, асновах праваслаўнай культуры, а таксама гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Вялікі блок пытанняў быў прысвечаны геаграфіі, матэматыцы і гісторыі.
Праваслаўная моладзь Беларусі ўпершыню прымала ўдзел у гэтай інтэрнэт-гульні. Юнакі і дзяўчаты набралі 362 балы і сталі пераможцамі сярод моладзевых брацтваў.
Наступная інтэрнэт-карусель запланавана на восень.
На здымку: братчыкі з Жабінкі ўдзельнічаюць у інтэрнэт-каруселі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.