Пра газеты і не толькі…

IMG_9355IMG_9324IMG_9402IMG_9407

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Святлана БЯЛЯК.

Фота аўтара.
На працягу трох дзён у Нацыянальным выставачным цэнтры “БелЭкспа” праходзіла ХХІ Міжнародная спецыялізаваная выстава “СМІ ў Беларусі”.
У ёй прынялі ўдзел друкаваныя і аўдыявізуальныя СМІ, інтэрнэт-рэсурсы, інфармагенцтвы, аператары кабельнага тэлебачання, распаўсюджвальнікі друкаванай прадукцыі, выдавецтвы.
У выніку на экспазіцыі, што склала звыш тысячы квадратных метраў, былі прадстаўлены звыш 400 друкаваных СМІ, тэле- і радыёпраграм і каналаў з Беларусі, Расіі, Балгарыі, Літвы, Азербай-джана, Украіны, Латвіі, Індыі, Германіі, Турцыі, Грузіі. Сёлета спецыяльным госцем на выставе сталі СМІ Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Наведвальнікі маглі пазнаёміцца з экспазіцыямі рэспубліканскіх і рэгі-янальных друкаваных і электронных СМІ, спецыялізаванымі і ведамаснымі выданнямі, газетамі ВНУ і прамысловых прадпрыемстваў, навуковых арганізацый, а таксама аформіць падпіску.
Пад час выставы ладзіліся майстар-класы, флэш-акцыі, прэзентацыі інтэрнэт-праектаў; журналісты абмяркоўвалі важныя пытанні функцыянавання медыясферы і г. д. Таксама былі ўзнагароджаны пераможцы і лаўрэаты ХІІІ Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ “Залатая літара”.
…На выставе, акрамя звыклых нам папяровых кніг, часопісаў і газет, можна было сустрэць і незвычайныя выданні. Так, напрыклад, увагу многіх наведвальнікаў прыцягвалі… драўляныя, вышываныя, вязаныя кнігі; з лісцяў і кветак, гліны, скуры, бяросты.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.