Падарунак ад выратавальнікаў

кунашко кунашко2

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Аб традыцыйным конкурсе, які праводзіць МНС Беларусі, я даведаўся ад сваёй настаўніцы і расказаў аб ім маме. Мы доўга не маглі вызначыцца з намінацыяй: самаробка, малюнак, плакат ці расказ. У выніку вырашыў падрыхтаваць малюнак – як пажарныя тушаць загаранне ў шматпавярховы доме. Мне хацелася, каб на аркушы паперы былі смелыя, добрасумленныя людзі, якія ратуюць пацярпелых. Бабуля і дзядуля ўхвалілі эскіз. Здаецца, мая работа спадабалася не толькі ім, але і журы, бо малюнак трапіў у лік лепшых работ Брэстчыны і на абласным конкурсе “Выратавальнікі вачамі дзяцей” нават заняў другое месца сярод малюнкаў дзяцей ва ўзросце 7-10 гадоў.
Нас, пераможцаў конкурсу, запрасілі ў Брэст для ўганаравання. Грамату і падарунак мне ўручаў начальнік Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Рэспублікі Беларусь Канстанцін Яўгенавіч Шаршуновіч. Для нас падрыхтавалі цікавую канцэртную праграму, пад час якой танцавалі і спявалі дарослыя і дзеці. Пасля выступілі выратавальнікі: паказвалі, як тушаць агонь, дазволілі прымераць іх спецвопратку і залезці ў пажарныя машыны.
Затым мы паехалі ў Брэсцкую крэпасць-герой на экскурсію. Было цікава слухаць, як нашы прабабулі і прадзядулі ваявалі за сённяшняе мірнае неба.
Яшчэ мне хочацца пажадаць выратавальнікам, каб адбывалася менш пажараў.
Мікалай КУНАШКА, вучань 2 “А” класа  другой гарадской школы.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.