Душа их не устаёт творить…

Душа их не устаёт творить…

Традыцыйна, з мэтай выяўлення і стымулявання інавацыйнага педагагічнага вопыту ў развіцці выхаваўчых сістэм, методык і тэхналогій у выхаванні ў раёне праводзяцца выставы навукова-метадычнай літаратуры з педагагічнага вопыту. Так, у лютым прайшоў раённы этап XIV рэспубліканскай выставы па тэме “Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне: вопыт і перспектывы”. На абласны этап было адабрана 7 работ, у якіх адзначаліся розныя напрамкі: выхаванне грамадзянскасці, патрыятызму праз дзейнасць дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў, на аснове культурна-гістарычных традыцый, духоўнага выхавання; грамадзянска-патрыятычнае выхаванне малодшых школьнікаў і на ўзроўні класнага калектыву.
Работы жабінкаўскіх педагогаў выклікалі цікавасць у членаў журы і з сямі прапанаваных шэсць работ адабрана на рэспубліканскі этап. Іх аўтарамі з’яўляюцца настаўнікі пачатковых класаў першай гарадской адзінаццацігодкі Людміла Барысаўна Александровіч і Ірына Анатольеўна Панфіла, сацыяльны педагог гэтай жа ўстановы Марыя Сяргееўна Маісеенка, якая прапанавала работу з вопыту па грамадзянскім выхаванні праз дзейнасць грамадскіх аб’яднанняў.
Цікавым, на мой погляд, з’яўляецца зборнік метадычных матэрыялаў, які абагуліла намеснік дырэктара ў выхаваўчай рабоце СШ №2 г.Жабінка Таццяна Лявонцьеўна Ермаловіч. Намеснік дырэктара ліцэя Людміла Яўгенаўна Прановіч зацікавіла нас матэрыялам з вопыту работы ліцэя на аснове культурна-гістарычных традыцый.
Не засталіся без удзелу і сельскія школы. Узаемадзеянне школы і ўсіх сацыяльных інстытутаў, якія размешчаны на тэрыторыі аграгарадка Хмелева, прадстаўлены праз праект “Адраджэнне” Ірынай Барысаўнай Давідчык — педагогам арганізатарам мясцовай школы. А педагог-арганізатар Маціевіцкай базавай школы Надзея Міхайлаўна Кульмуратава зацікавіла журы матэрыяламі вечара “Сёння памятаем жахі вайны”, прысвечанага памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія загінулі ў Афганістане.
Магчыма, матэрыялы з’яўляюцца сціплымі ў рамках рэспубліканскай выставы, але ў той жа час знакавымі для нашага раёна. Будзем чакаць поспехаў на рэспубліканскім узроўні.
І.ТАРАСЕВІЧ, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top