Годнай вам службы!

IMG_0849

Алёна НІКАНЧУК.
Фота аўтара.

5 мая ў гарадскім Доме культуры адбыліся ўрачыстыя праводзіны юнакоў-жабінкаўцаў у шэрагі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Пад час мерапрыемства ім уручылі позвы як сімвал пачатку воінскай службы. Заўтрашнія абаронцы Айчыны будуць служыць ва ўнутраных войсках, органах пагранічнай службы, у сілах спецыяльных аперацый, у войсках заходне-аператыўнага камандавання і супрацьпаветранай абароны.
Урачыстасць пачалася ля помніка загінулым воінам і партызанам, да якога прызыўнікі ўсклалі кветкі. Затым мерапрыемства прадоўжылася ў гарадскім Доме культуры. Пасля таго, як прагучаў Дзяржаўны гімн, начальнік абасобленай групы (Жабінкаўскага раёна) ваеннага камісарыята Кобрынскага і Жабінкаўскага раёнаў IMG_0825Аляксей Пятроў зачытаў Указ Прэзідэнта Беларусі аб прызыве грамадзян на тэрміновую воінскую службу. З віншаваннямі і пажаданнямі да прызыўнікоў звярнуўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Анатоль Шалтанюк. Ён адзначыў, што служба ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь ганаровая і адказная. Сённяшнія прызыўнікі не патрапяць у гарачыя кропкі на тэрыторыі іншых краін, яны будуць несці службу на беларускай зямлі. Больш за 150 юнакоў нашага раёна знаходзяцца зараз ва Узброеных Сілах краіны, служаць годна, аб чым сведчаць Лісты падзякі, што прыходзяць бацькам ад камандавання воінскіх часцей. У іх – словы ўдзячнасці за дастойнае выхаванне сыноў. Анатоль Вітальевіч выказаў спадзяванне, што такія Лісты будуць прыходіць і ў адрас бацькоў цяперашніх прызыўнікоў.
Старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў” падпалкоўнік запасу Сяргей Візнер адзначыў, што ва ўсе часы ганаровым абавязкам кожнага мужчыны была і застаецца абарона сваёй Айчыны. Ён падкрэсліў, што сёння Узброеныя Сілы Беларусі – гэта згуртаваны калектыў, які знаходзіцца на высокім баявым узроўні. Сённяшніх прызыўнікоў чакаюць у будучым палявыя выхады і вучэнні – гэта магчымасць прымяніць свае ўменні і навыкі, а таксама навучыцца вынослівасці і вытрымцы.
Ад раённага савета ветэранаў павіншаваў юнакоў са знамянальнай падзеяй у іх жыцці яго старшыня Анатоль Старыцкі. Ён пажадаў прызыўнікам, каб яны сталі дастойнымі прадаўжальнікамі традыцый Узброеных Сіл былога Савецкага Саюза і Беларусі, каб баявыя навыкі, атрыманыя пад час службы, ніколі не давялося прымяняць у рэальным жыцці, а толькі на вучэннях.
Блаславіў на армейскую дарогу прызыўнікоў дабрачынны цэркваў Жабінкаўскай акругі, настаяцель Свята-Пакроўскага храма Жабінкі, протаіерэй Сергій Петрусевіч. Ён прывёў словы Якуба Коласа, які гаварыў, што, калі чалавек не мае Радзімы, ён жабрак, і выказванне кіраўніка белага руху ў часы грамадзянскай вайны ў Расіі Аляксандра Калчака, які сцвярджаў, што служыў не той ці іншай форме праўлення, а Радзіме, якую ставіў вышэй за ўсё. Айцец Сергій пажадаў юнакам, каб гэтыя словы былі для іх арыенцірам не толькі на час службы ў шэрагах Узброеных Сіл, але і на працягу ўсяго іх жыцця.
Ад імя бацькоў словы юнакам-прызыўнікам сказала Ларыса Філіманюк. Яна прыйшла правесці свайго сына Васіля.
– Сёння вы атрымалі позвы, тым самым ступілі на дарогу армейскага жыцця, – з хваляваннем у голасе гаварыла Ларыса Віктараўна. – Няхай вам шанцуе і ўдача заўсёды суправаджае вас, а служба будзе лёгкай і мірнай, камандзіры строгімі, але справядлівымі. Няхай хапае вытрымкі і цярпення, каб не парушыць воінскі статут і не падвесці сваіх таварышаў. Жадаю, каб у арміі вы нічога не страцілі, а толькі набылі: фізічнае здароўе, сілу духу, уменне хутка і дакладна прымаць рашэнне ў любой жыццёвай сітуацыі, а таксама верных армейскіх сяброў.
Разам з позвамі на памяць аб урачыстай падзеі абаронцам Айчыны ўручылі падарункі ад райвыканкама. Музычныя віншаванні для іх прагучалі ў выкананні Аксаны Пракошынай, эстраднай студыі “Золак” і яе салісткі Ірыны Шалонік. “Годна служыце, прызыўнікі!” – такія пажаданні прагучалі ў адрас юнакоў і ад артыстаў.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.