Першае месца ў Жабінкаўскага раёна

ВрученіеЛюдміла КОСЦІНА.
Фота Святланы КІСЛАЙ і Валерыя КАРАЛЯ.
У нашай краіне паважаюць і шануюць чалавека працы. Менавіта 1 Мая ў горадзе над Бугам адбылася цырымонія, пад час якой рупліўцы Брэстчыны атрымалі заслужаныя ўзнагароды з рук губернатара вобласці Анатоля Ліса. Цырымонія ўшаноўвання і ўзнагароджвання адбылася ў зале Брэсцкай абласной філармоніі. Напачатку ўзнагароды атрымалі 15 жыхароў, якія па выніках 2016 года ўдастоены ганаровага звання “Чалавек года Брэстчыны”. Сярод іх кіраўнікі працоўных калектываў, настаўнікі, урачы, спартсмены…
Затым Анатоль Ліс уручыў Ганаровыя дыпломы пераможцам абласнога спаборніцтва за дасягненне ў 2016 годзе найлепшых поспехаў у выкананні паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця. Сярод гарадоў абласнога падпарадкавання лепшым названы Брэст, раёнаў – Жабінкаўскі, сельсаветаў – Целяханскі сельсавет Івацэвіцкага раёна. Раён таксама занесены на Дошку гонару Брэсцкай вобласці.
Атрымаць заслужаную ўзнагароду выпаў гонар старшыні Жабінкаўскага райвыканкама Дзмітрыю Гарадзецкаму.
Нам ёсць чым ганарыцца. Нягледзячы на пэўныя цяжкасці, эканоміка раёна летась эфектыўна развівалася, дасягнуты пэўны рост практычна па ўсіх напрамках. Тэмп росту выручкі ад рэалізацыі прадукцыі тавараў, работ і паслуг адзін з самых высокіх на Брэстчыне і склаў больш як 119 %. Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі больш як 17 % і павялічылася на 6 п. п. Эканомікай раёна зароблена больш як 7,5 мільёна рублёў чыстага прыбытку, што на 62 % больш, чым за папярэдні год.
_DSC7725Значную ролю ў дасягненні вынікаў на Жабінкаўшчыне адыгрывае прамысловы комплекс. Летась наш раён заняў другое месца ў вобласці па тэмпах росту аб’ёмаў прамысловай прадукцыі, што склала больш як 121 %
пры прагнозе – 102 % (у аб’ёмах прамысловай вытворчасці вобласці ўдзельная вага нашага рэгіёна 3,2 %). У 2016 годзе замежных інвестыцый у эканоміку раёна было прыцягнута 781 тыс. долараў ЗША, якія забяспечаны ў першую чаргу за кошт прадпрыемстваў малога бізнесу: ЗП “Зодчы-Вест”, СТАА “Баўма-Брэст” і ТАА “Будайліт”. Толькі чатыры рэгіёны Брэстчыны з шаснаццаці, у тым ліку і наш, выканалі гэты паказчык летась. Экспарт у раёне склаў у цэлым 836 мільёнаў рублёў, сальда станоўчае – амаль 82 мільёны.
За кожным з гэтых паказчыкаў нястомная праца работнікаў прамысловасці, будаўнічай і сельскагаспадарчай галін, прыватнага бізнесу, індывідуальных прадпрымальнікаў. Пад час гутаркі Дзмітрый Гарадзецкі заўважыў, што ўдзячны за руплівую працу кожнаму жабінкаўцу. Асабліва вызначыліся летась ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” і “Хмелева”, СВК “Рагазнянскі” і “Вазнясенскі”, фермерскія гаспадаркі “Яквіл” і “Улас”, ПГУП “Ева Лэнд Агратэхніка”…
Раён, як вядома, атрымае грашовае ўзнагароджанне. Якое ж яно, калі не сакрэт? І куды яго плануецца расходаваць? На гэтае пытанне Дзмітрый Мікалаевіч заўважыў:
– Сакрэту ў памеры яго няма. Гэтае ўзнагароджанне складае 6900 рублёў. Паводле калегіяльнага абмеркавання было прынята рашэнне зрасходаваць прэмію на дабрачыннасць: на набыццё вучэбнага абсталявання для дзяцей-інвалідаў цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.