Состоялась прямая линия с заместителем председателя райисполкома

Состоялась прямая линия с заместителем председателя райисполкома

Прамая лінія, якую праводзіў намеснік старшыні райвыканкама Анатоль Вітальевіч Шалтанюк, засведчыла дзве ўзаемазвязаныя акалічнасці. Па-першае, надзвычайная актыўнасць жабінкаўцаў (на кантактны тэлефон за дзве гадзіны пазванілі 14 грамадзян) гаворыць пра тое, што народ бачыць у мясцовай уладзе інстанцыю, здольную вырашыць іх праблемы. Па-другое, прадстаўнікі ўладных структураў гатовыя ісці на кантакт і вырашаць пытанні, што хвалююць простых людзей.
Большасць званкоў (і гэта зразумела) тычылася стану дарог у раёне і іх падсыпкі. Гэта хвалюе жыхароў вуліц Месяцовая і Лесапаркавая ў райцэнтры і Лугавая ў вёсцы Нагараны. Іншымі словамі, тэлефанавалі тыя, хто жыве ў месцах новабудоўляў. Іх нецярплівасць зразумець можна (кожнаму хочацца мець усё і адразу), аднак патрэбна разумець сітуацыю і адмаўляцца ад старай завядзёнкі, калі спачатку пракладуць асфальт, а потым, узрываючы пакрыццё дарогі, праводзяць камунікацыі. У гэтай справе патрэбна разумная паслядоўнасць (дзяды ж ведалі: спачатку конь, а потым воз, а не наадварот). Таму хваляванні жыхароў былі пачутыя і ўзяты на кантроль і будуць з часам вырашаныя.
Другі вялікі блок пытанняў, узнятых жабінкаўцамі, тычыўся руху гарадскога транспарту. У час прамой лініі людзі прасілі пусціць грамадскі транспарт па вуліцы Камарова і зрабіць прыпынак на вуліцы Кірава (насупраць гарадскога Дома культуры). Некаторыя пытанні ўзнімаліся ўжо не першы раз, аднак, згодна з заканадаўствам, прадстаўнікі ўлады павінны зноў і зноў тлумачыць сітуацыю, даводзячы да людзей, чаму тое ці іншае іх пажаданне не можа быць выканана. Напрыклад, быў званок з Калгаснай. Стары чалавек прасіў пусціць аўтобус па вуліцы, на якой ён пражывае. Гэтая сітуацыя ўжо вывучалася ў райвыканкаме сумесна са спецыялістамі філіяла “Аўтобусны парк №1 г.Брэста”, які абслугоўвае Жабінкаўшчыну. На нарадзе прыйшлі да высновы: зрабіць гэта немагчыма, паколькі на вуліцы надта вузкі праезд і побач знаходзіцца неўсталяваны пераезд цераз чыгунку.
Асабняком стаіць тэлефонны зварот ад жыхароў з мікрараёна цукровага завода, якія заклапочаны спыненнем рамонтных работ на даху іх дома па вуліцы Калініна. А.В.Шалтанюк запэўніў, што кіраўніцтва КУШВП ЖКГ “Жабінкаўская ЖКГ” неадкладна атрымае адпаведнае даручэнне і работы, пачатыя летась, у хуткасці будуць даведзены да лагічнага завяршэння.
На іншыя пытанні, з якімі звярталіся нашы землякі, кожны атрымаў кампетэнтныя тлумачэнні, найбольш значныя ўзяты на кантроль службамі і аддзеламі выканаўчага камітэта.
А.РОСТАЎ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top