Названы ўмельцы Брэстчыны
1 мая ў Брэсце ў парку культуры і адпачынку адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў абласнога конкурсу прафесійнага майстэрства “Умельцы Брэстчыны”, у якім удзельнічалі прадстаўнікі самых распаўсюджаных прафесій. Спаборніцтвы паміж імі праводзіліся ў некалькі этапаў. Спачатку лепшых майстроў сваёй справы вызначылі ў арганізацыях і на прадпрыемствах, затым іх ацанілі на раённым узроўні, а потым – на абласным конкурсе. На сцэну ўзняліся 45 прызнаных прафесіяналаў. Сярод іх быў і настаўнік СШ
№ 3 г. Жабінка Сяргей Карпук. Усе яны атрымалі заслужаныя ўзнагароды і віншаванні ад творчых калектываў Брэста.
У каго які заробак
Паводле Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Брэсцкай вобласці, намінальная налічаная сярэднемесячная заработная плата работнікаў раёна (без мікраарганізацый і малых арганізацый бязведамаснай падпарадкаванасці) у студзені-сакавіку 2017 года склала 612 рублёў, у тым ліку ў сакавіку 651,7 рубля. Найбольшая яна ў работнікаў прамысловасці, будаўніцтва, транспартнай, паштовай і кур’ерскай дзейнасці, у складзіраванні. Найменшая ў гэтым перыядзе была ў адукацыі, ахове здароўя і сацыяльных паслугах, у творчасці, спорце, адпачынку.
Праграма “Клопат”
1 мая ў раёне стартавала рэспубліканская міжведамасная праграма “Клопат”, завершыцца яна 1 кастрычніка. У рамках яе, як сказаў начальнік Жабінкаўскага РАУС Андрэй Лагота, сумесна з зацікаўленымі органамі, установамі і грамадскімі аб’яднаннямі ва ўсіх навучальных установах будзе праведзены “Тыдзень прававых ведаў”. Плануецца вывучыць занятасць непаўнагадовых у летні перыяд, абследаваць месцы масавага адпачынку дзяцей і моладзі. На час канікулаў за летнікамі будуць замацаваны супрацоўнікі міліцыі з мэтай прафілактыкі злачынстваў і правапарушэнняў у час адпачынку. Адбудзецца маніторынг работы гурткоў, секцый, што арганізуюцца для работы з дзецьмі па месцы жыхарства.
“Рыхтуемся да лета”
З 17 красавіка па 31 мая ва ўсіх аптэках Брэсцкага РУП “Фармацыя” праводзіцца акцыя “Рыхтуемся да лета”, у рамках якой прапануюцца скідкі на наступныя тавары: сродкі для пахудзення БАД серыі “Турбаслім”, чай “РэдСлім”, рэпеленты. Скідкі 5 і 10 працэнтаў. Зніжка на другую ўпакоўку (10 %) дзейнічае пры ўмове адначасовай пакупкі дзвюх упаковак акцыйнага тавару ў адным чэку.
Больш падрабязную інфармацыю пра скідкі і тавары можна атрымаць ва ўсіх аптэках Жабінкаўскага раёна сістэмы Брэсцкага РУП “Фармацыя”.
Госці “Дыялогу” –
празаікі і паэты
Па розных накірунках мацнеюць сувязі Брэста з Жабінкай, у тым ліку праз творчыя кантакты. Марыя Мешчанчук, кіраўнік клуба “Дыялог”, што дзейнічае пры Савеце ветэранаў Ленінскага раёна, напярэдадні 9 мая запрасіла ў госці празаікаў і паэтаў Брэстчыны. Перад гледачамі выступіла старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Дземідовіч. Свае творы чыталі берасцейцы Георгій Тамашэвіч і Аляксандр Юдзіцкі, Зінаіда Дудзюк і Мікола Панасюк, жабінкавец Расціслаў Бензярук і Мікалай Прасмыцкі (дарэчы, таксама моцна паяднаны біяграфіяй з жабінкаўскай зямлёй, у 1960-ых — 70-ых гадах стаяў ля вытокаў стварэння пасёлка Ленінскі, быў дырэктарам саўгаса “Рагазнянскі”, старшынёй Жабінкаўскага райвыканкама).
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%