Дарагія ветэраны, жыхары
Жабінкі і раёна!
Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя
віншаванні з Днём Перамогі!
Гэтае свята ў свядомасці нашых людзей злучае ў сабе смутак і радасць, урачыстасць і трапятлівасць. Мы ганарымся мінулым сваёй Радзімы і ўсведамляем вялікую адказнасць быць нашчадкам вялікага пакалення.
Успамінаючы подзвіг пакалення пераможцаў, асаблівыя словы ўдзячнасці і нізкі паклон вам, дарагія ветэраны, за наша мірнае жыццё, за магчымасць вучыцца, працаваць. Дзякуй вам за нястомную працу ў патрыятычным выхаванні моладзі – той маральнай апоры, якая дапамагае нам ствараць і ўмацоўваць мір на роднай зямлі.
Няхай гэты дзень, які сімвалізуе воінскі працоўны подзвіг нашых дзядоў і бацькоў, сённяшнія нашы з вамі дасягненні будзе зарукай новых працоўных здзяйсненняў рэгіёна.
Шчыра жадаю вам моцнага здароўя на доўгія гады, дастатку, сямейнага дабрабыту, міру і згоды.
Са святам!
З павагай, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў ад Жабінкаўскай выбарчай акругі № 30 Сяргей АШМЯНЦАЎ.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%