Запалілі яшчэ адну свечку памяці

 

IMG_2675


Людміла КОСЦІНА.

 Фота Таццяны ПЛАВУХ.

Незвычайная падзея адбылася 3 мая ў Жабінцы – жалобны мітынг “Запалім свечку памяці”, прысвечаны пахаванню астанкаў невядомага воіна, які загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны ля Булькова. А знойдзены яны былі байцамі пошукавага батальёна Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. Ці апошні гэта баец, які навекі спачыў у жабінкаўкай зямлі, цяжка сказаць. Баі ў Беларусі былі жорсткія, абаронцы з многіх куткоў былога СССР змагаліся з фашысцкімі акупантамі на палях бітваў, але не вярнуліся да сваіх сем’яў. Мы павінны памятаць пра іх, хто аддаў жыццё дзеля міру, свабоды і незалежнасці нашага роднага краю.

IMG_2698А сёння на святое месца для кожнага жабінкаўца на вуліцы Міру прыйшлі прадстаўнікі выканаўчай і распарадчай уладаў, працоўных калектываў, моладзь і вучні з гарадскіх школ, каб у жалобе ўшанаваць памяць невядомага байца. Адначасова ў душах удзельнікаў, вядома, цеплілася радасць ад таго, што яшчэ адзін з загінулых будзе перазахаваны, да яго магілы будуць прыходзіць удзячныя нашчадкі і ўскладвацца кветкі.
IMG_2737Да мікрафона падыходзіць кіраўнік Жабінкаўскага раёна Дзмітрый Гарадзецкі, які ўзгадаў месца незвычайнай знаходкі і заўважыў, што для нас гэты воін сапраўдны герой, які аддаў сваё жыццё, каб мы сёння маглі жыць пад мірным небам, мець любімую працу, выхоўваць дзяцей. Невядомы воін яшчэ й узор патрыятызму, а надзеленыя гэтым пачуццём людзі, не задумваючыся, гінулі за Радзіму, за яе незалежнасць, за шчаслівую будучыню нашчадкаў.
Дзмітрый Мікалаевіч заклікаў запомніць сённяшнюю падзею, быць мудрымі і памяркоўнымі, рабіць усё, каб падзеі 72-гадовай даўніны ніколі не паўтарыліся.
Шчымліва-жалобныя словы пад час мітынгу сказалі начальнік абасобленай групы Жабінкаўскага раёна Кобрынскага аб’яднання раённага ваеннага камісарыята Аляксей Пятроў і старшыня раённага савета ветэранаў Анатоль Старыцкі. Імі было ўзгадана, што каля 3 тысяч воінаў без вестак прапалі, яны павінны быць знойдзены і перазахаваны з воінскімі шанаваннямі, тым болей што адзін з палкаводцаў сказаў: “Вайна не заканчваецца да той пары, пакуль не пахаваны апошні салдат”. І гэта, дарэчы, патрэбна не мёртвым, а жывым.
Пасля хвіліны маўчання, якой была ўшанавана памяць тых, хто загінуў, хто не вярнуўся з вайны, надышоў асаблівы момант. Настаяцель Свята-Пакроўскага храма Жабінкі, протаіерэй Сергій Петрусевіч правёў заўпакойную малітву, і адбылося пахаванне астанкаў невядомага салдата. Адбываецца гэта пад жалобную музыку, над святым месцам разносіцца салют, зроблены ўзводам у тры збройныя залпы. Ускладваюцца вянкі і кветкі да магілы невядомага салдата. Цырымонію захавання завяршае шэсце воінаў роты ганаровага каравула 38-ай гвардзейскай асобнай дэсантна-штурмавой брыгады. Дарэчы, удзел яе ў мітынгу і аркестра Брэсцкай ваеннай камендатуры надалі мерапрыемству незабыўную ўрачыстасць, адметнасць. Кожны з нас адчуў велічнасць і неабходнасць справы, якую робяць байцы пошукавага атрада Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, а таксама грамадскасць і ўлады, праводзячы перазахаванне астанкаў загінулых воінаў, тым самым ушаноўваючы іх памяць і схіляючы галовы перад важнасцю іх подзвігаў.

 

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.