“Шчаслівы, што памыліўся”

IMG_5716

Анатоль БЕНЗЯРУК.
Фота аўтара.
Словы, вынесеныя ў загаловак, належаць старшыні райвыканкама Дзмітрыю Гара-дзецкаму. Яны сказаны пад час сустрэчы з жыхарамі аграгарадка Хмелева, куды 21 красавіка завітала інфармацыйна-прапагандысцкая група № 1, якую ўзначальвае кіраўнік раёна.
Старшыня раённага вы-канаўчага камітэта спадзяваўся на шчырую размову – не маналог, але дыскусію. Аднак хмелеўцы, як усялякія вяскоўцы, спачатку прыслухоўваліся-прыглядаліся і толькі затым IMG_5714пачалі задаваць пытанні, што іх хвалююць. Вось тады Дзмітрый Мікалаевіч і заўважыў:
– Перад пачаткам думалася: размовы можа не атрымацца – і людзей не так шмат, як чакалася (усё ж у Хмелеве 350 чалавек, а прыйшло значна менш), ды і пытанняў у іх няма… Шчаслівы, што памыліўся, і гаворка наша атрымалася.
Так, размова, бы новае русла старой ракі, набыла зусім іншы накірунак, калі пасля афіцыйных справаздач пачалі ўзнікаць пытанні.
Такія сустрэчы (на гэтым таксама рабіў акцэнт кіраўнік раёна) дазваляюць людзям сустрэцца з прадстаўнікамі ўладаў, “каб з першых вуснаў пачуць, а затым абмеркаваць свае праблемы, а пасля падумаць, як іх вырашаць”.
Каб карціна была поўнай – колькі слоў і лічбаў, агучаных выступоўцамі, у ліку якіх кіраўнік раённага аддзела надзвычайных сітуацый Алег Бутрым, начальнік упраўлення працы, занятасці і сацыяльнай абароны Любоў Селівонік, дырэктар КУШВП ЖКГ “Жабінкаўская ЖКГ” Генадзь Камянец, участковы інспектар Сяргей Галоўчык.
З пачатку года па ўсёй Беларусі ў агні загінуў ужо 191 чалавек (амаль 80 працэнтаў з іх знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення). У Брэсцкай вобласці адбылося больш за тры сотні пажараў, якія прынеслі 28 смерцяў. 10 пажараў – на Жабінкаўшчыне, палова з іх – па віне няспраўнага пячнога ацяплення. Лічбы сведчаць: абстаноўка сур’ёзная, таму абавязкова патрэбна прытрымлівацца правілаў пажарнай бяспекі.
У раёне невысокі ўзровень беспрацоўя, ужо прайшло дзевяць кірмашоў вакансій, у тым ліку сем – у сельскай мясцовасці. У гэтым плане праца будзе працягвацца.
На тэрыторыі Хмелеўскага сельсавета назіраецца зніжэнне колькасці злачынстваў: калі пазалетась іх было 15, у 2016 годзе – сем, дык сёлета пакуль толькі два.
Як і чакалася, найбольш пытанняў тычылася сацыяльна-бытавой сферы: зачыненай лазні, праблем, што ўзнікаюць на дарозе, рамонту вясковых вуліц, адлову бадзяжнай хатняй жывёлы, адсутнасці дзіцячых пляцовак у аграгарадку, вывазу цвёрдых бытавых адходаў і г. д.
Апошняе пытанне прагучала ўжо з вуснаў Дзмітрыя Гара-дзецкага: ці ёсць у хмелеўцаў нараканні на дзейнасць сельвыканкама? Тыя, хто завітаў у згаданы дзень у залу Хмелеўскага сельскага Дома культуры, амаль у адзін голас выказаліся ў падтрымку свайго старшыні Сяргея Прылуцкага, які, дарэчы, вёў гэтую сустрэчу.
Паводле яе вынікаў можна вылучыць два важныя моманты: улада і вяскоўцы гатовыя слухаць адзін аднаго (прычым не проста слухаць – але пачуць), а затым супольна шукаць кампрамісныя адказы ў вырашэнні праблем.
На здымках: пад час сустрэчы ў Хмелеве з прадстаўнікамі інфармацыйна-прапагандысцкай групы.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*