Брэсцкая абласная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што 12 сакавіка адкрываецца вясновы сезон палявання на пралётную гусь: шэрую, белалобую, гуменіка, канадскую казарку. Здабыча іншых відаў гусей катэгарычна забараняецца. Сезон працягнецца да 8 мая г.г.
Звяртаем увагу, што ў адпаведнасці з новымі правіламі паляваць на гусей дазволена ў светлы час сутак стрэльбавым спосабам толькі з засады з зазываннем. Пры гэтым выкарыстоўваецца гладкаствольная паляўнічая зброя і патроны са шротам. Для адшуквання здабытай дзічыны дапускаецца выкарыстанне паляўнічых сабак: тэр’ераў, таксаў, выжлаў, спаніэляў, рэтрыўераў, водных сабак.
Паляваць можна ў суботу, нядзелю, а таксама ў іншыя два дні на тыдні, вызначаныя карыстальнікамі паляўнічых дзялянак, у дзяржаўныя святы і святочныя дні, аб’яўленыя нерабочымі, і нарэшце ў асобныя рабочыя дні ў выпадку іх пераносу на выхадныя.
Кожны паляўнічы павінен памятаць і строга выконваць гэтыя правілы. І тады нішто не азмрочыць радасці зносін з прыродаю. А пра ўсе парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства грамадзяне могуць паведаміць на тэлефон “гарачай лініі” абласной інспекцыі: 23-96-90.
А.ШЧЫТОЎ, старшы дзяржінспектар.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.