Дрэннае надвор’е не перашкодзіла

IMG_2526 IMG_9124 IMG_9140

Фота Святланы БЯЛЯК і Таццяны ПЛАВУХ.

Па добрай традыцыі незадоўга да Першамая ў Беларусі праводзіцца рэспубліканскі суботнік. Сёлета ён адбыўся 22 красавіка. На жаль, надвор’е не спрыяла яго ўдзельнікам. Аднак самыя актыўныя і смелыя выйшлі на працу дзеля навядзення парадку на зямлі. Больш за тры мільёны беларусаў прынялі ўдзел у суботніку. На карысць роднай краіны працавалі работнікі буйных прадпрыемстваў, студэнты і нават пенсіянеры.
На Жабінкаўшчыне ў гэты дзень уключыліся ў працу звыш шасці з паловай тысяч чалавек. Адны займаліся выпускам прадукцыі, іншыя – добраўпарадкаваннем горада і населеных пунктаў, наводзілі чысціню ля адміністрацыйных будынкаў. Напрыклад, работнікі Жабінкаўскай ПМК-19 ачышчалі берагі возера Візжар ад смецця і абламаных галін, а таксама пасеялі 300 кг травы.
Каманда райвыканкама, якую ўзначальваў кіраўнік раёна Дзмітрый Гарадзецкі, прыбірала апалае лісце ў парку пры ўездзе ў Жабінку з боку Мухаўца. Работнікі Жабінкаўскага раёна электрасетак і ДРБУ № 103 ачышчалі ад кустоўя палосы адводу. У многіх арганізацыях пад час суботніка быў наведзены парадак на вытворчых і замацаваных тэрыторыях. Не засталіся ўбаку і рупліўцы сельгаскалектываў.
Такім чынам, жабінкаўцы пад час суботніка зарабілі звыш 14 тысяч рублёў.
Паводле папя-рэдніх дадзеных, у рэспубліцы зароблена 67,7 мільярда рублёў. Палова гэтай сумы будзе накіравана на будаўніцтва дзіцячай абласной бальніцы ў Гомелі. Другая палова паступіць у рэгіёны, якія самі змогуць скарыстаць гэтыя сродкі на рэканструкцыю гісторыка-культурных помнікаў, аднаўленне мясцін баявой і воінскай славы, пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама на аздараўленне дзяцей, што пацярпелі ад наступстваў катастрофы на ЧАЭС, і на падрыхтоўку лагераў да летняга адпачынку.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.