Па дапамогу – да інспектара працы

1

20 красавіка больш за сотню прававых інспектараў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў чарговы раз выехалі ў раёны, каб аказаць бясплатную юрыдычную дапамогу грамадзянам, пракансультаваць іх у пытаннях, звязаных з абаронай працоўных правоў і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў. Па словах начальніка галоўнага ўпраўлення юрыдычнай працы і прававога забеспячэння апарата Савета ФПБ Марыны Лазар, такая форма мае яўныя перавагі ў параўнанні з консультацыяй правазнаўцаў традыцыйнага фармату.
– Кансультацыі праходзяць непа-срэдна на месцах, – адзначыла Марына Васільеўна, – таму, напрыклад, грамадзянам з аддаленых населеных пунктаў не патрэбна марнаваць шмат часу, каб дабрацца да абласнога цэнтра або сталіцы і пабываць на прыёме ў юрыста. Усё, што неабходна зрабіць для атрымання прафесійнай юрыдычнай дапамогі, – гэта завітаць у адпаведны час, калі ладзіцца прыём, у аб’яднанне прафсаюзаў ці ў арганізацыю ў сваім райцэнтры.
На сённяшні дзень ужо праведзены 20 такіх прыёмаў. За ўвесь перыяд існавання ініцыятывы (а распачалася яна вясной 2015-га) прававыя інспектары працы прынялі 6363 чалавекі па ўсёй краіне.
Аналіз зваротаў сведчыць: большасць пытанняў тычацца працоўнай дзейнасці грамадзян (59 %). Другія па актуальнасці пытанні выкарыстання жыллёвага заканадаўства (17 %), на трэцім радку – пенсійнага (10 %).
Усім, хто звяртаўся, дадзены падрабязныя тлумачэнні і рэкамендацыі. Многія пытанні, узнятыя на прафсаюзных прыёмах, вырашаюцца адразу на месцы. Для вырашэння некаторых працоўных спрэчак неабходна звяртацца ў судовыя інстанцыі. У такіх выпадках прафсаюзныя юрысты складаюць патрэбныя працэсуальныя дакументы і адстойваюць інтарэсы таго, хто звяртаецца, у судзе. За мінулы год прававымі інспектарамі працы ФПБ складзены 820 іскавых заяў, з іх 112 накіраваны ў камісіі па працоўных спрэчках, пры непасрэдным удзеле прафесійных саюзаў на працоўных месцах адноўлены 112 чалавек.
Ніна КАЛЫБСКАЯ, старшыня Жабінкаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.