23-25 лютага ў Баранавічах адбыліся баксёрскія паядынкі. Між іншым, гэты горад — адзін з вядучых у развіцці боксу ў вобласці. Там ёсць дзве спецыялізаваныя школы, у якіх працуе больш, чым дваццаць трэнераў-выкладчыкаў.
Але юнакі нашай ДЮСШ годна правялі паядынкі. Найбольш удала — Сярожа Дзятлаў (СШ №3), Дзіма Цыбуля (СШ №2). Яны занялі першыя месцы. Тры ўпэўненыя перамогі ў Максіма Шпакава (СШ №2). Ён акрамя граматы ўзнагароджаны каштоўным падарункам. Дыплом за ўпартасць да перамогі атрымаў Вадзім Мелікаў (СШ №1). Трэцяе месца пасля цікавага паядынку ў Вані Цыбулі (СШ №2).
Мэта гэтых спаборніцтваў — падрыхтоўка да першынства вобласці, якое адбудзецца ў красавіку. А перад гэтым, 26-27 сакавіка, адбылося адкрытае першынство нашай ДЮСШ.
В.БАРБОЛІН, прадстаўнік каманды.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.