Пагрузачна-разгрузачныя работы – сукупнасць аперацый па перамяшчэнні грузаў, змена іх становішча ў прасторы, але пры гэтым не мяняюцца фізічныя ўласцівасці і якасць.
Ад узроўню арганізацыі пагрузачна-разгрузачных работ залежыць не толькі іх прадукцыйнасць, але і бяспека.
Дарэчы, да выканання пагрузачна-разгрузачных работ дапускаюцца асобы, якія прайшлі ва ўстаноўленым парадку медыцынскі агляд, навучанне, інструктаж і праверку ведаў у ахове працы. Акрамя таго, пры іх правядзенні неабходна забяспечваць арганізацыю вытворчых працэсаў з улікам патрабаванняў заканадаўства.
Аднак на практыцы, як службовымі асобамі арганізацый, так і самімі работнікамі, якія выконваюць пагрузачна-разгрузачныя работы, патрабаванні часта не выконваюцца. Працадаўцы не заўсёды забяспечваюць эфектыўны кантроль за прымяненнем работнікамі бяспечных прыёмаў працы, выкананнем патрабаванняў, выкладзеных у правілах і інструкцыях па яе ахове, а таксама правільным выкарыстаннем сродкаў індывідуальнай аховы. У тым ліку не адзінкавыя выпадкі, калі да выканання такіх работ прыцягваюць работнікаў, якія не прайшлі ва ўстаноўленым парадку навучанне, інструктаж і праверку ведаў па пытаннях аховы працы.
Названыя парушэнні патрабаванняў бяспекі прыводзяць да выпадкаў вытворчага траўматызму з цяжкімі наступствамі.
Паводле аператыўных дадзеных Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы каля 7 працэнтаў з агульнай колькасці пацярпелых у выніку няшчасных выпадкаў з цяжкімі наступствамі, зарэгістраванымі ў 2016 годзе, атрымалі траўмы пры выкананні пагрузачна-разгрузачных работ. Аналізуючы матэрыялы завершаных спецыяльных расследаванняў, неабходна адзначыць, што невыкананне кіраўнікамі і спецыялістамі, а таксама самімі пацярпелымі ўмоў па ахове працы носіць масавы характар. Выяўленыя абставіны і прычыны няшчасных выпадкаў з цяжкімі наступствамі ў арганізацыях сведчаць аб адсутнасці належнай увагі па захаванні тэхналогіі ў ажыццяўленні пагрузачна-разгрузачных работ.
Так, 3 лiпеня 2016 году пры выкананні работ па разгрузцы лесаматэрыялаў з чыгуначнага вагона з дапамогай гідраманіпулятараў, адбылося абвальванне бярвенняў, якое смяротна траўміравала кіроўцу аўтамабіля ТАА “РадыялТрэйдт” (Віцебская вобласць).
Прычынамі няшчаснага выпадку з’явіліся: нездавальняючая арганізацыя пагрузачна-разгрузачных работ; допуск пацярпелага да выканання работ без інструктажу і праверкі ведаў у пытаннях аховы працы; адсутнасць лакальнага нарматыўнага прававога акта па ахове працы, які рэгламентуе парадак выканання работ па выгрузцы лесаматэрыялу з чыгуначных вагонаў.
У выніку ўздзеяння падаючай бэлькі 23 ліпеня 2016 г. быў смяротна траўміраваны стропальшчык філіяла Мінскага завода тэхналагічных металаканструкцый ААТ “Прамтэхмантаж” (г. Мінск).
Праведзеным спецыяльным расследаваннем устаноўлена, што прычынамі гэтага няшчаснага выпадку з’явіліся: нездавальняючае ўтрыманне працоўных месцаў (загрувашчванне праходаў у цэху для рабочага, які кіруе кранам з падлогі); адсутнасць кантролю за захаваннем тэхналагічных, вытворчых інструкцый і ў ахове працы; парушэнне пацярпелым патрабаванняў лакальных нарматыўных прававых актаў.
Наступны выпадак. У выніку падзення станка з кузава аўтамабіля пры выкананні работ па яго выгрузцы 22 ліпеня 2016 г.
атрымаў цяжкую вытворчую траўму кіроўца філіяла “Гродзенская зверагаспадарка” ГУП “Белкаапзнешгандаль Белкаапсаюза”.
Прычынамі няшчаснага выпадку тут з’явіліся: правядзенне пагрузачна-разгрузачных работ механізаваным спосабам без распрацаванага працэсу на работу; знаходжанне працаўніка ў зоне магчымага абвалу грузу; допуск да кіравання пагрузчыкам работніка без адпаведнай прафесійнай падрыхтоўкі, навучання, стажыроўкі, інструктажу, праверкі ведаў у ахове працы; допуск пацярпелага да выканання работ без інструктажу і праверкі ведаў па ахове працы.
Летась 13 кастрычніка ў выніку па-дзення меха палімернай плёнкі пры выкананні пагрузачных работ з выкарыстаннем бульдозера-пагрузчыка цяжкую вытворчую траўму атрымаў падсобны рабочы КУП “Мікашэвіцкая ЖКГ” (Брэсцкая вобласць). Пацярпелы ў момант траўміравання знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.
Прычынамі гэтага няшчаснага выпадку сталі: прымяненне для пагрузачна-разгрузачных работ бульдозера-пагрузчыка з навясным абсталяваннем, якое не забяспечвае ўстойлівасць перамяшчаемага грузу; адсутнасць тэхналагічнай дакументацыі, якая вызначае патрабаванні бяспекі пры работах механізаваным спосабам; допуск да працы пацярпелага, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, без правядзення інструктажу; парушэнне пацярпелым патрабаванняў лакальных нарматыўных прававых актаў па ахове працы.
Праз пяць дзён зноў пры пагрузцы жалезабетонных пліт у кузаў аўтамабіля адбыўся няшчасны выпадак, які прывёў да цяжкай вытворчай траўмы кіроўцы аўтамабіля ТАА “Будмантажэнергасеткі” (г. Мінск).
2 снежня 2016 года пры загрузцы аўтапагрузчыкам піламатэрыялаў на прычэп аўтамабіля адбылася трагедыя: сартавальнік матэрыялаў і вырабаў з драўніны ТДА “Белкансалт-А” (Гомельская вобласць) атрымаў траўму.
З мэтай прафілактыкі і недапушчэння ў далейшым траўматызму работнікаў, якія выконваюць пагрузачна-разгрузачныя работы, у тым ліку з выкарыстаннем сродкаў механізацыі, кіраўнікам арганізацый неабходна выконваць наступныя парады.
Неабходна забяспечыць безумоўнае выкананне патрабаванняў Міжгаліновых правіл у ахове працы пры правядзенні пагрузачна-разгрузачных работ; прызначыць з ліку кіраўнікоў і спецыялістаў асоб, адказных за бяспеку правядзення пагрузачна-разгрузачных работ у адпаведнасці з патрабаваннямі аховы працы; дапускаць да вытворчасці іх, у тым ліку з выкарыстаннем сродкаў механізацыі, асоб адпаведнай прафесіі і кваліфікацыі, якія прайшлі навучанне, інструктаж і праверку ведаў у пытаннях аховы працы; не дапускаць на месца пагрузачна-разгрузачных работ і да абсталявання асоб, якія не маюць прамога дачынення да гэтых работ; складваць грузы па тэхналагічных картах з указаннем месцаў і памераў праходаў, праездаў і так далей, з якімі павінны быць пад роспіс азнаёмлены асобы, адказныя за бяспеку правядзення пагрузачна-разгрузачных работ; не дапускаць знахо-джання людзей на платформах, аўтамабілях, у паўвагонах і іншым рухомым саставе пры пагрузцы і разгрузцы іх грузапад’ёмнымі кранамі, іншыя правілы;
– распрацаваць (прывесці ў адпаведнасць) інструкцыі па ахове працы для работнiкаў, якiя выконваюць пагрузачна-разгрузачныя і складскія работы з улікам патрабаванняў нарматыўных прававых актаў, тэхнічных нарматыўных прававых актаў;
– не дапускаць да працы (адхіляць ад працы) асоб у стане алкагольнага, наркатычнага або таксічнага ап’янення, якія не прайшлі ва ўстаноўленым парадку медыцынскі агляд, навучанне, інструктаж і праверку ведаў па пытаннях аховы працы, якія не выкарыстоўваюць неабходныя сродкі індывідуальнай абароны.
Алег ЖМІНЬКО, галоўны дзяржаўны інспектар працы Брэсцкага абласнога ўпраўлення.
Марына КІРЫЛЮК, намеснік начальніка ўпраўлення працы, занятасці і сацыяльнай абароны Жабінкаўскага райвыканкама.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%