Верныя родным мясцінам

Буслы

Упэўнена, што кожны, хто едзе ў Вежкі, бачыць гняздо буслоў, якое пабудавалі птушкі прама на дарожным знаку. Гэтае месца яны аблюбавалі сабе невыпадкова. Раней буслы гнездаваліся на адным са слупоў ліній праваднога вяшчання, што размяшчаліся ўздоўж дарогі. Але радыё адышло ў нябыт, слупы сталі непатрэбнымі, да таго ж яны перашкаджалі апрацоўцы палеткаў, і іх дэманціравалі. Птушкі засталіся вернымі родным мясцінам і не пакінулі іх: вярнуліся і звілі гняздо, але ж у такім нязручным месцы – на дарожным знаку. Яно неаднаразова падала, таму людзі вырашылі дапамагчы крылатым – змайстравалі спецыяльнае ўмацаванне для яго. Цяпер гняздоўе трывала месціцца на знаку, і птушкі перасталі непакоіцца. Прой-дзе час, і ў буслянцы з’явяцца маленькія птушаняты. І менавіта адсюль буслы са сваімі нашчадкамі паляцяць у вырай, каб праз год ізноў вярнуцца ў родныя мясціны.
Алёна НІКАНЧУК.
Фота Сяргея ШЫКА.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.